Царква Георгія Пераможцы (Котра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Георгія Пераможцы
53°36′03,24″ пн. ш. 24°12′45,51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Котра
Канфесія Праваслаўе
Тып будынка царква
Першае згадванне 1560[1]
Рэліквіі і святыні абраз святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы
Стан зруйнаваная
Map

Царква́ Гео́ргія Перамо́жцы — праваслаўная царква, якая знаходзілася ля вёскі Котра Гродзенскага дабрачыння Гродзенскай епархіі (цяпер у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці). Не захавалася.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Юраўская царква ў пачатку XX ст.

Стаяла на беразе ракі Котра на вясковых могілках, за 1,5 вярсты ад вёскі і за 27 вёрст ад Гродна. Пабудаваная з дрэва, заснавальнік невядомы. Паводле надпісу на абразе святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы, якую прыхаджане шанавалі як цудатворную, ён падараваны царкве ў 1560 годзе Іванам Верашчынскім.

У 1865 годзе царква адбудаваная з дапамогай княгіні Надзеі Трубяцкой, пляменніцы князя Канстанціна Святаполка-Чацвярцінскага, скідальскага вотчынніка. У прыходзе 1845 чалавек з вёсак Котра, Бірулічы, Брошкаўцы, Гушчыцы, Кашубінцы, Лашавічы, Мазінаў і Некрашы. Тры царкоўныя школы (Бірулічы, Брошкаўцы, Мазінаў).

Зноскі

  1. Котра — прыход Георгія Пераможцы. Radzima.net. Праверана 17 лютага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]