Котра (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Котра
літ. Katra
Katros upė ties Pogarenda.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 140 км
Басейн 2 060 км²
Расход вады 12,8 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Варэнскі раён
 • Каардынаты 54°00′45″ пн. ш. 24°38′23″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°33′53″ пн. ш. 24°02′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман
Краіны
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Гродзенскі раён, Шчучынскі раён
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Ко́тра (літ.: Katrá) — рака ў Літве, Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня 140 км. Плошча вадазбору 2060 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Котра (< Katrá) старабалцкага паходжання.

Разам з літоўскім гідронімам Katarė лічыцца вельмі архаічным гідронімам, напрамую сягаючы індаеўрапейскага *kataro- «рэчка, плынь»[1]. Той жа корань у назве рэчкі Катаранкі (Которянка) на Верхнім Павоччы[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Непадалёк таксама пачынаецца і цячэ ў процілеглым напрамку рака (ці хутчэй, ручай) Катра, што ўпадае ў спрамленую раку Нізянка.

Гідраграфічная сетка ў вярхоўі Котры значна трансфармавалася ў апошнія 100—150 гадоў за кошт прыродных эразійных працэсаў і асушальнай меліярацыі.

Існуе версія, пацверджаная старымі картамі, што ў другой палове XIX стагоддзя ў выніку працэса біфуркацыі рака Пеляса раздзялілася на дзве ракі — Улу і Котру. Рэчышча Котры ў самым вярхоўі, у сваю чаргу, было разарвана ў выніку правядзення гідрамеліярацыйных работ[3].

Даліна ракі да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая; сустракаюцца невялікія, але глыбокія поймавыя азёры.

Рэчышча спачатку слаба-, потым моцназвілістае, ніжэй вёскі Агароднікі Шчучынскага раёна на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слаба-забалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Вусце знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Коматава Гродзенскага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.

У пойме меліярацыйныя каналы. Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысловы ўчастак. У басейне ракі знаходзяцца азёры Берштаўскае, Зубраўка, Цімніца.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Мост цераз Котру паміж вёскамі Пужычы і Агароднікі.

Вёскі: Бершты. Зоны адпачынку: Котра (уздоўж ракі), Скідаль (па левабярэжжы).

На левабярэжжы Котранская пушча.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 150.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 49.
  3. План управления республиканским ландшафтным заказником «Котра». Гродно, 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Котра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]