Перайсці да зместу

Котра (Гродзенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Котра
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 220 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Аўтамабільны код
4
СААТА
4220860031
Котра на карце Беларусі ±
Котра (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Котра (Гродзенскі раён)
Котра (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Котра (Гродзенскі раён)

Ко́тра[1] (трансліт.: Kotra) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.

Вёска атрымала назву ад ракі Котра, якая працякае побач.

Юраўская царква ў пачатку XX ст.

У 1550 годзе як ужо дзейны, адзначаны ў в. Котра рымска-каталіцкі касцёл Гродзенскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Але пазнейшых звестак аб святыні ў Котры пакуль не знойдзена. Магчыма, касцёл быў знішчаны падчас «шведскага патопу» і больш не адрадзіўся. У ХIХ ст., калі вёска належала Багаткам, тут дзейнічала капліца ад Азёрскай парафіі. Да 1839 г. на могілках дзейнічала грэка-каталіцкая капліца ад Скідзельскай уніяцкай парафіі (магчыма, гаворка ідзе пра тую самую святыню). У міжваенны час капліца тут ужо не згадвалася, яна магла знікнуць падчас Першай сусветнай вайны. Да 1939 г. вернікі ў Котры збіраліся пры паліхромнай фігуры Панны Марыі з маленькім Езусам, якая стаяла ў панскай сядзібе. Чырвонаармейцы скінулі фігуру Маці Божай з пастамента, тады вернікі перавезлі яе ў сад каля в. Гушчыцы. У 1990-я гады статуя была перавезена ў Кашубінцы, дзе ўсталявана перад уваходам у касцёл[2].

Да 29 верасня 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Скідальскага сельсавета[3].

Ля вёскі знаходзілася Царква Георгія Пераможцы.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. slowo.grodnensis.by
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).