Царква Прападобнай Параскевы Сербскай (Балата)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай
52°08′35″ пн. ш. 24°32′00″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Балата
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта Ф. Афанасьеў
Будаўнік В. Гарбузаў
Архітэктар Фёдар Ільіч Афанасьеў
Будаўніцтва 18821885 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000410шыфр 113Г000410

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай (Брэсцкая вобласць)
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай
Царква Прападобнай Параскевы Сербскай

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай — праваслаўны храм у вёсцы Балата (Кобрынскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1882 г. з дрэва паводле праекта інжынера Ф. Афанасьева (складзены ў 1880) на месцы старога храма. У 1879 г. вяскоўцы сабралі 694 руб., мясцовы памешчык А. М. Ган ахвяраваў дрэва і жалеза на дах. Будаўніцтва храма ажыццявілі селянін В. Гарбузаў з сям’ёй і мясцовыя жыхары.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ўключае кубападобны цэнтральны аб’ём з цыбулепадобнай галоўкай над стронкім чатырохсхільным дахам, памавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і тро’ярусную званіцу. Цэнтральны і два бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна шасцю- і чатырохкалоннымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Фасады аздоблены прафіляванымі карнізамі, ліштвамі аконных праёмаў, гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкай.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры драўляны трох’ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інжынера А. Рэмера. Абразы 18 — 19 ст.: «Прападобная Параскева Пятніца», «Мікалай Цудатворац», «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Маці Божай», «Архідыякан Сцяфан», «Свяціцель»; Евангелле 1780 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]