Царква Раства Багародзіцы (Грэск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бажніца
Царква Раства Багародзіцы
53°10′08″ пн. ш. 27°29′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Грэск
Дата заснавання 1590
Асноўныя даты

1800далучэнне парафіі
да праваслаўя

1848знікненне царквы
ў выніку пажару

1933зруйнаванне царквы
бальшавікамі

Стан Дзейнічае
Map

Царква Раства Багародзіцы — царква ў Грэску Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Грэская Царква Раства Багародзіцы — царква ўпершыню згадваецца ў 1590 годзе. Пасля Берасцейскай уніі стала грэка-каталіцкаю царквою.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе і далучэння Случчыны да Расійскай імперыі царква і яе парафія былі пераведзены ў праваслаўе. Гэтак у 1795 годзе былі далучаны да праваслаўе прыпісныя цэрквы ў вёсках Ануфровічах і Куліках, а ў 1800 годзе да праваслаўя далучылі самую Царкву Раства Багародзіцы [1].

У 1848 годзе ў выніку пажару царква згарэла, пасля чаго быў пабудаваны новы будынак яе.

У 1933 бальшавікі зруйнавалі царкву [2]. Святар Уладзімір Ляляўскі, які працаваў у храме з 1917 года — арыштаваны і прысуджаны [3].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе ў будынку колішняга кінатэатра адчыненая парафія Царквы Раства Багародзіцы [4].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У Царкве Раства Багародзіцы ад 2002 года міраструменяць цудадзейны абраз Казанскай Маці Божае [5] і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак» [6].

Зноскі

  1. Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павета Мінскай губерні. Сайт Згуртавання Беларускае Шляхты.
  2. Чудотворная икона в Греске. Архівавана 4 снежня 2010. Штандар Юнацтва. 6 студзеня 2010 года. (руск.)
  3. Ляляўскі (Лелявский) Уладзімір.(недаступная спасылка) / Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
  4. Сімвал апошняе надзеі Архівавана 27 кастрычніка 2011. Інфа-Кур'ер, 22 лістапада 2007 года. (руск.)
  5. Микашевичи-Туров-Греск. Архівавана 5 сакавіка 2016. Свято-Елисаветинский монастырь в Минске. (руск.)
  6. Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая. Православный дайджест новостей. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Грэск // Наш край. 1929. № 1 (40). С. 38 — 42.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]