Перайсці да зместу

Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы (Груздава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы
Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы]
Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы]
54°14′21″ пн. ш. 26°46′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Груздава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1871 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Груздава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

У паўднёвай частцы вёскі. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва на месцы зруйнаванай мураванай уніяцкай царквы. З 1990-х гадоў дзейнічае.

Помнік народнага дойлідства з элементамі архітэктуры класіцызму. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя складаецца са званіцы, бабінца, прамавугольнага зруба малітоўнай залы, трохграннай апсіды. Усе аб'ёмы вылучаны асобнымі гонтавымі дахамі: двухсхільны над асноўным аб'ёмам і бабінцам, вальмавым над апсідай, шатровым над званіцай. Франтон даха асноўнага аб'ёму завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.

Зала храма перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, якое абапіраецца на кансольныя выступы бакавых сцен. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. У храм прыхаджанамі вернуты цудатворны абраз «Маці Божая», які, паводле падання, з’явіўся тут у 1433 годзе.

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4