Царква ў гонар Раства Хрыстова (Кобрын)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Царква ў гонар Раства Хрыстова | |
|---|---|
| | |
| 52°11′37″ пн. ш. 24°21′33″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Кобрын |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Благачынне | Кобрынскае |
| Архітэктар | Уладзімір Мікалаевіч Чайкоўскі |
| Будаўніцтва | 2004 |
| Стан | дзейнічае |
| Сайт | hramsuvorov.by |
Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у г. Кобрын. Знаходзіцца на вул. Дружбы, 53[1]. Храм з’яўляецца самым вялікім храмам горада Кобрын, і самым высокім будынкам горада[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 2004 годзе па праекце архітэктара Уладзіміра Чайкоўскага[3] было распачата будаўніцтва храма ў гонар Раства Хрыстова ў памяць 60‑годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў[4].
5 ліпеня 2019 года быў завершаны комплекс прац па мантажы і ўсталёўцы афармлення іканастаса.
Пры храме дзеюць нядзельная школа і бібліятэка.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня храма да крыжа галоўнага купала складае 42 метры[5].
