Уладзімір Мікалаевіч Чайкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Чайкоўскі
Дата нараджэння 9 жніўня 1950(1950-08-09) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Узнагароды

Уладзімір Мікалаевіч Чайкоўскі (нар. 9 жніўня 1950, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1972 годзе працаваў архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект»; у 19731976 гадах інжынер-архітэктар у Праектна-вышукальніцкім аддзеле г. Вюнсдорф у ГДР; у 1976-79) гадах старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект»; у 1979—1987 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 1988—1995 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект»; з 1995 года дырэктар прыватнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «А Р Ч А».

З 1995 года вядзе падрыхтоўку архітэктурных кадраў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце: чытае лекцыі, кіруе дыпломнымі праектамі, з’яўляецца членам і старшынёй ДЭК.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года, членскі білет № 18265. Быў членам праўлення Саюза архітэктараў СССР, членам праўлення Саюза архітэктараў БССР і Беларускага саюза архітэктараў, старшыня і член праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза архітэктараў.

Пражывае ў Брэсце па вул. Васняцова, 47.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў шматлікіх жылых і грамадскіх будынкі, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі.

У ГДР: клуб з залай на 600 месцаў у акрузе Лейпцыг (1974), кафэ і рэстаран на 60 месцаў у Алімпішэсдорфе (1974), рэканструкцыя кіназалы на 1070 месцаў у Брандэнбургу (1975)[1].

У Мінску: адміністрацыйна-гаспадарчы корпус парку па вул. Матусевіча (1977), вытворчы будынак ЦІТП і іншых арганізацый Дзяржбуда БССР па вул. В. Харужай (1979), дзіцячы санаторый на 210 месцаў у п. Ракаў Мінскай вобласці (1981), вылічальны цэнтр статупраўлення Мінскай вобласці па вул. Захарава (1981), добраўпарадкаванне перад галоўным будынкам АН БССР (1982), Тэхнічнае вучылішча на 540 месцаў «Гарызонт» па вул. Магілёўскай (1986), серыя жылых дамоў з маналітнага бетону для будаўніцтва ў Беларусі (1987)[1].

Свята-Георгіеўская царква ў в. Каменюкі
Царква ў гонар Раства Хрыстова ў Кобрыне

У Рэспубліцы Беларусь: жылы пасёлак «Дзіцячай вёска SOS» у Кобрыне (1988), «Белаграпрамбанк» па вул. Леніна ў Бярозе Брэсцкай вобласці (1989). Пабудовы ў Брэсце: 105-кватэрны жылы дом па вул. Энгельса, 18 (1990), будынак Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на пл. Свабоды (1993), 92-кватэрны жылы дом па вул. Кірава (1996), праваслаўная царква ў п. Каменюкі Брэсцкай вобласці (1997), шматкватэрны жылы дом па вул. Халтурына, 2/1 (1999), УДТ СП «Бела-трэйдзінг дзьюціфры» па вул. Савецкай (2001), вытворча-гандлёвы будынак «Цэнтр моды» па вул. Маскоўскай (2012), 105-кватэрны 11-ці павярховы жылы дом-комплекс «Фрэгат» па вул. Халтурына, 32 (1996), шматкватэрны жылы дом па па вул. Энгельса, 11 (1998), комплекс жылых дамоў і супермаркет па вул. Стафеева ў ВМР-6 (2001—2005), гандлёва-дзелавы цэнтр «Гасціны двор» па вул. Савецкай, 83 (2003), гандлёва-дзелавы цэнтр «Пасаж» па вул. Савецкай, 80 (2004), царква ў гонар Раства Хрыстова ў Кобрыне (2004), гандлёвыя рады «Мікольскі» на скрыжаванні вул. Карбышава і Міцкевіча (2005), гандлёва-забаўляльны цэнтр ТАА «Астар-Вест» на скрыжаванні вуліцы Камуністычнай і праспекта Машэрава (2007), гасцініца «Эрмітаж» па вул. Чкалава, 7 (2007), царква ў гонар Раства Хрыстова ў Вульцы Падгародскай (2008), цэнтр «Домус» па вул. Блакітнай (2013) і іншых[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў, у т.л. міжнародных конкурсаў «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе» (Жылы раён «Лебядзіны» ў г. Мінску), «Жылы раён МЖК у г. Уладзівастоку», «Комплекс інстытутаў імя Баўмана ў г. Маскве», рэспубліканскіх конкурсаў на абеліск «Мінск — горад-герой», на станцыі 1-й і 2-й ліній Мінскага метрапалітэна і шматлікіх іншых. За вялікі асабісты ўнёсак у будаўніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў вобласці ўзнагароджаны ў 1999 годзе Граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; уладальнік прэміі «Берасцейская зорка 1996 года» ў намінацыі «Архітэктура». Шэраг яго прац адзначаны на Рэспубліканскіх аглядах-конкурсах. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці архітэктуры і рэстаўрацыі за 2001 год.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чайковский Владимир Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)