Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (Скідзель)
| Праваслаўны храм | |
| Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай | |
|---|---|
| | |
| 53°34′54″ пн. ш. 24°14′27″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Скідзель |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
| Благачынне | Скідзельскае |
| Будаўніцтва | 2002—2014 гады |
| Стан | дзейнічае |
Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Скідзель Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Гродна — Мінск на зав. Усходнім, 3.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]26 кастрычніка 2001 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца і заклаў першы камень у падмурак на месцы будаўніцтва храма. Будаўніцтва храма пачалося ў 2002 годзе. 25 кастрычніка 2014 года адбылося асвячэнне Царквы ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццямі[2].
Зноскі
- ↑ Храм Святых навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай г. Скідзель Архівавана 26 снежня 2019.
- ↑ Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай Архівавана 19 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
