Цзы (тытул)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цзы (кіт.: , піньінь: zǐ) — спадчынны тытул знаці  (руск.) ў старажытным Кітаі. Сімвалам улады быў яшмавы пярсцёнак[1].

Прыблізна адпавядае еўрапейскаму тытулу «віконт»[2].

У часы дынастыі Чжоу быў чацвёртым з пяці рангаў знатнасці (чжухоу): гун, хоу, бо, цзы, нань. Гэтыя пяць тытулаў насілі валадарныя князі.

У адпаведнасці з тытулам, асобе вылучаўся зямельны надзел. Надзел для цзы быў квадрат з бокам у 50 лі (28,8 км)[3].

Зноскі