Гісторыя Кітая
Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у свеце.
Храналогія гісторыі Кітая[правіць | правіць зыходнік]
Храналогія вядзецца з 841 да н.э. Да гэтага перыяда — даты умоўныя. Існуюць міфалагізіраваныя перыяды, пачатак іх вядзецца, па некаторых крыніцах, ад часу з'яўлення першага чалавека на тэрыторыі Кітая (сінантрапа), а працягласць міфалагічнага перыяда «самай глыбокай даўніны» складае 2 757 780 год.
Аднастайнасць у храналогіі адсутнічае. Адна з найлепшых (дасканала вывераная):
- Ся [Xia] 2207—1767 да н.э. (традыцыйна-ўмоўныя даты)
- Шан (Інь) [Shang Yin] 1766—1122 да н.э. (традыцыйна-ўмоўныя даты)
- Чжоў [Zhou] 1122—256 до н.э.
- Заходняя Чжоў (Сi Чжоў [Xi Zhou]) 1122—771 да н.э. (праблемныя даты)
- Усходняя Чжоў (Дун Чжоў [Dong Zhou]) 770—256 да н.э.
- Вёсны і восені (Чунь цю [Chun cju]) 722—481 да н.э. (праблемныя даты)
- Эпоха Ваюючых царстваў (Чжань го [Zhan guo]) 403 (праблемная дата) —221 да н.э.
- Цынь [Qin] 221—206 да н.э.
- Хань [Han] 206—220 н.э.
- Пяць варварскіх народаў і шаснаццаць дзяржаў (Уху шылю го [Wuhu shiliu guo]) (народы цян, дзі, сяньбі, цзе, сюнну) 304—439
- Хань [Han] 304—318 і Ранняя Чжао (Цянь Чжао [Qian Zhao]) 318—329
- Вялікая Хань (Чэн Хань [Cheng Han]) 304—347
- Ранняя Лян (Цянь Лян [Qian Liang]) 314—376
- Позняя Чжао (Хоў Чжао [Hou Zhao]) 319—351
- Ранняя Янь (Цянь Янь [Qian Yan]) 337—370
- Ранняя Цынь (Цянь Цынь [Qian Qin]) 351—394
- Позняя Цынь (Хоў Цынь [Hou Qin]) 384—417
- Позняя Янь (Хоў Янь [Hou Yan]) 384—409
- Заходняя Цынь (Сі Цынь [Xi Qin]) 385—431
- Позняя Лян (Хоў Лян [Hou Liang]) 386—403
- Паўднёвая Лян (Нань Лян [Nan Liang]) 397—414
- Паўднёвая Янь (Нянь Янь [Nan Yan]) 398—410
- Заходняя Лян (Сі Лян [Xi Liang]) 400—421
- Паўночная Лян (Бэй Лян [Bei Liang]) 401—439
- Ся [Xia] 407—431
- Паўночная Янь (Бэй Янь [Bei Yan]) 409—436
- Паўднёвыя дынастыі (Нань чао [Nan chao]):
- Паўночныя дынастыі (Бэй чао [Bei chao]):
- Юань [Yuan] 1280—1368
- Мін [Ming] 1368—1644
- Цын [Qing] 1644—1912
- Кітайская Рэспубліка (Чжунхуа міньго [Zhonghua mingo]) 1911—1949
- Кітайская Народная Рэспубліка (Чжунхуа жэньмінь гунхэго [Zhonghua renmin gongheguo]) з 1949
У апошні час нароўні з дзяржавай Сун (960—1279) раўнапраўнымі удзельнікамі гістарычнага працэса ў Кітаі становяцца дзяржава кіданяў Ляо (907—1125) і дзяржава чжурчжэняў Цзінь (1125—1234). Былі і раней прыклады таго, што ў гісторыю Кітая ўключаліся дзяржавы, створаныя неханьскімі народамі, напрыклад, дзяржава народа тоба — Паўночная Вэй. Але гэта адносілася толькі да тых перыядаў, калі не было адзінай цэнтральнай улады ханьцаў.
Гэтую новую тэндэнцыю трэба разумець у тым сэнсе, што храналогіі пачынаюць аспрэчваць права ханьцаў на выключнае месца ў кітайскай гісторыі, вызваляючы месца ў гістарычным мінулым для іншых народаў сучаснага Кітая. Варта разглядаць гэта ў кантэксце сучаснай палітыкі адносна нацыянальных меншасцей.
Дагістарычны Кітай[правіць | правіць зыходнік]
Чалавек з’явіўся тут у эпоху ранняга палеаліту (больш за 1,7 млн гадоў назад; найбольш вядомы сінантрап, які жыў больш за 500 тыс. гадоў назад). Выяўлены неалітычныя культуры Яншаа і Луншань.
5 тысяч гадоў таму, у раёнах ракі Хуанхэ, сярэдняй і ніжняй частках ракі Янцзы, а таксама ракі Заходняй Ляахэ з’явілася краіна і наступіла эпоха «старажытнай дзяржавы». У шэрагу руінаў гарадоў, якія адносяцца да 5500-3500 гадоў таму, былі знойдзеныя палацы і пахаванні вышэйшага саслоўя, месцазнаходжанні старажытных гарадоў велізарнымі плошчамі ад 2,8 да 4 млн кв. м, а таксама пахавальны інвентар, які паказвае класавую прыналежнасць. Больш за тое, у рэліквіі Таос быў знойдзены рэальны прыклад выкарыстання металургіі, самы ранні медны посуд і матэрыялы, якія вызначаюцца як пісьменнасць. Па словах Ван Вэя, даследчыка Інстытута археалогіі Акадэміі грамадскіх навук КНР, на аснове вышэйзгаданых доказаў можна лічыць, хоць дынастыя яшчэ не сфармавалася ў цэлым у той час, развіццё грамадства павінна было ўвайсці ў стадыю «цывілізацыі старажытнай краіны» перад перыядам дынастыі[1].
Дынастычны перыяд[правіць | правіць зыходнік]
Дынастыя Ся (2070 – 1600 гг. да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]
Дынастыя Шан (1600 – 1046 гг. да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]
У эпоху бронзы ўзнікла кітайская протадзяржава Інь, або Шан (16—11 ст. да н.э.), у якой існавала прымітыўнае рабства, з'явілася папярэдніца іерагліфічнага пісьменства.
Дынастыя Чжоу (1046 – 256 гг. да н.э.)[правіць | правіць зыходнік]
У перыяд праўлення дынастыі Чжоў (11—З ст. да н.э.) паскорылася развіццё ірыгацыйнага земляробства, аформіліся асноўныя філасофскія школы (канфуцыянства, даасізм і інш.), вылучылася некалькі самастойных царстваў.
Царства Цынь паступова заваявала астатнія царствы і стварыла адзіную Цыньскую імперыю (існавала ў 221—207 гг. да н.э.). Пры першым яе імператару Цынь Шыхуандзі уніфікавана пісьменства, якое з невялікімі мадыфікацыямі захавалася да цяперашняга часу, разгарнулася будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны.
У 206 г. да н.э. да ўлады прыйшла дынастыя Хань (заснавальнік Лю Бан, значныя дзеячы Ван Ман, Бань Чаа, Бань Гу), у час праўлення якой актывізаваліся гандлёвыя сувязі Кітая з Захадам па Вялікім шаўковым шляху, вынайдзена папера, адбылося паўстанне «жоўтых павязак».
Аслабленая міжусобіцамі, Ханьская імперыя ў 220 г. н.э. распалася на 3 царствы. З іх у 220—265 гг. узвысілася царства Вэй, якое аб'яднала Кітай пад уладай дынастыі Цзінь (265—420).
У 316 г. Паўночны Кітай заваявалі суседнія качавыя плямёны гунаў і сяньбі. У выніку тут склалася дынастыя Паўночная Вэй (правіла ў 386—534) са сталіцай у г. Нанкін. Перыяд 420—589 гг. вядомы як «перыяд паўночных і паўднёвых дынастый».
Першую спробу аб'яднаць Кітай зрабіла дынастыя Суй (581—618). Яе заснавальнік Ян Цзян (Вэньдзі) у 589 г. падпарадкаваў увесь Паўночны і Паўднёвы Кітай, а яго пераемнікі намагаліся падпарадкаваць і Карэю.
У 618 г. уладу захапіў Лі Юань і заснаваў дынастыю Тан (618—907). У пачатку 10 ст. на поўначы Кітая ўтварылася дзяржава кіданей, якія захапілі Маньчжурыю, частку Манголіі, частку Паўночнага Кітая і стварылі дзяржаву Ляа са сталіцай у горадзе Яньцзін (сучасны Пекін).
Перыяд Пяці дынастый (907—960) змянілі дынастыі Паўночная і Паўднёвая Сун (960—1279), Ляа (916—1125), Заходняе Ся (1034—1227), Цзінь (чжурчжэньская, 1115—1234).
У 1279 г. імперыю Сун заваяваў унук Чынгісхана Хубілай, які заснаваў Мангольскую дынастыю (па-кітайску Юань). У 1272 г. яна аб'яднала Кітай і правіла ім да 1368 г. У гэты перыяд у Кітаі пачалі вырошчваць бавоўну, вынайшлі наборны шрыфт.
У часы дынастыі Мін (правіла з 1368 да 1644) яе ўлада паступова пашырылася на Тыбет, В’етнам, пачалося перасяленне кітайцаў у Інданезію і Індакітай. Значнага росквіту дасягнулі вырабы шаўковых і баваўняных тканін, пісчай паперы, шкла і інш.
У 16 ст. ў Кітай марскім шляхам пачалі пранікаць еўрапейцы — партугальцы (каланізавалі Аамынь), іспанцы і галандцы, з'явіліся езуіты (прапаведавалі хрысціянства, вывучалі краіну).
Дынастыя Цын[правіць | правіць зыходнік]
У 1644—1912 гг. у Кітаі панавала маньчжурская дынастыя Цын, якая стварыла дэспатычную манархію і праводзіла палітыку знешняй ізаляцыі краіны. У 17 ст. пачаліся гандлёвыя і дыпламатычныя адносіны Кітая з Расіяй (гл. Нерчынскі дагавор 1689, Кяхцінскі дагавор 1727).
- Экспансія заходніх дзяржаў у Кітай
У 1-й палавіне 19 ст. узмацнілася каланіяльная экспансія ў Кітай еўрапейскіх дзяржаў, пераважна Вялікабрытаніі. Паражэнне Кітая ў англа-кітайскай вайне 1840—42 (т.зв. 1-я «опіумная» вайна) вымусіла яго паводле Нанкінскага дагавора 1842 перадаць пад уладу Вялікабрытаніі востраў Сянган (Ганконг), адкрыць для англійскага гандлю 5 партоў і інш. У 1844 г. ЗША і Францыя навязалі Кітаю дагаворы аб гандлёвых і іншых прывілеях; ён стаў ператварацца ў паўкалонію. Рост падаткаў і спад рамеснай вытворчасці з-за наплыву замежных тавараў выклікалі ў сярэдзіне 19 ст. больш за 100 хваляванняў і паўстанняў, у т.л. Тайпінскае паўстанне сялян у 1850—64.
Пасля англа-франка-кітайскай вайны 1856—60 (т.зв. 2-я «опіумная» вайна) у Кітаі яшчэ больш узмацніліся каланіяльныя пазіцыі замежных дзяржаў, у т.л. Расіі (гл. Цяньцзіньскі трактат 1858, Пекінскія дагаворы 1860); паводле Айгунскага дагавора 1858 і Пекінскага трактата 1860 вызначана кітайска-расійская мяжа.
У 2-й палавіне 19 ст. ў Кітаі пачалі ўзнікаць нацыянальныя прадпрыемствы ў ваеннай, горназдабыўной і лёгкай прамысловасці, адзначаны спробы рэформ па капіталістычнай мадэрнізацыі кітайскага грамадства (гл. Кан Ювэй, Лян Цічаа, Тань Сытун).
У выніку франка-кітайскай вайны 1884—85 Кітай страціў уплыў у В’етнаме. Экспансія Японіі (у 1874 г. спрабавала захапіць востраў Тайвань, у 1879 г. — астравы Рукю) прывяла да абвастрэння кітайска-японскіх адносін і япона-кітайскай вайны 1894—95. Паводле Сіманасекскага дагавора 1895 г. Кітай страціў намінальны суверэнітэт над Карэяй, перадаў пад уладу Японіі Ляадунскі паўвостраў, Тайвань, астравы Пэнхуледаа.
У канцы 19 ст. павялічылася эканамічнае пранікненне ў Кітай ЗША, якія абвясцілі палітыку «адчыненых дзвярэй». Ва умовах падзелу краіны на сферы ўплыву паміж вядучымі дзяржавамі свету і абвастрэння сацыяльна-эканамічных праблем, сярод кітайцаў узмацніліся антыіншаземныя настроі, што стала адной з прычын Іхэтуаньскага паўстання (1899—1901, у Еўропе больш вядома як Баксёрскае паўстанне). Пасля яго задушэння Кітай канчаткова ператвораны ў паўкалонію (паводле «Заключнага дагавора» 1901 іншаземцы маглі трымаць у Кітаі свае войскі, флот і г.д.).
Найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кітайская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнні Кітая ад заходніх дзяржаў і прывілеяванае становішча іншаземцаў прывялі да таго, што з пачатку 20 ст. ў Кітаі актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух пад кіраўніцтвам Сунь Ятсена і іншых лідараў, які перарос у Сіньхайскую рэвалюцыю (1911—13). У ходзе яе ў Кітаі была звергнута манархія, абвешчана рэспубліка з цэнтрам у Нанкіне (у снежні 1911 — лютым 1912 яе часовым прэзідэнтам быў Сунь Ятсен, які потым перадаў уладу генералу Юань Шыкаю, які сфарміраваў урад у Пекіне), заснавана нацыянальная партыя — Гаміньдан (у лістападзе 1913 г. забаронена), фактычна самастойнымі сталі Тыбет і Знешняя Манголія.
У пачатку 1-й сусветнай вайны Кітай захоўваў нейтралітэт. Але ў студзені 1915 г. Японія выступіла з 21 патрабаваннем — разгорнутай праграмай ператварэння Кітая ў залежную ад яе краіну, пагражаючы ў выпадку адхілення патрабаванняў выкарыстаць ваенную сілу. Урад Юань Шыкая ў маі 1915 г. мусіў прыняць большую частку гэтага ультыматуму. Спроба Юань Шыкая абвясціць сябе імператарам (канец 1915) выклікала ў Кітаі антыманархічны рух і адасабленне ад пекінскага ўрада паўднёвых правінцый (Юньнань, Гуйчжоу, Гуансі), дзе быў створаны ўрад на чале з Сунь Ятсенам (1917—19).
Пасля 1-й сусветнай вайны (у ёй Кітай сімвалічна ўдзельнічаў на баку Антанты) узнікла Камуністычная партыя Кітая (КПК), склаўся саюз Гаміньдана і КПК. Пад націскам рэвалюцыйнага руху (цэнтр — правінцыя Гуандун) пекінскі ўрад 31 мая 1924 г. падпісаў пагадненне аб агульных прынцыпах для ўрэгулявання пытанняў паміж СССР і Кітаем, паводле якога паміж імі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны і сумеснае кіраванне Кітайскай Чанчуньскай чыгункай (пазней вакол яе адбыўся савецка-кітайскі канфлікт 1929).
Грамадзянская вайна. Вайна з Японіяй[правіць | правіць зыходнік]
Пасля смерці Сунь Ятсена (1925) і рэвалюцыі 1925—27 у Кітаі ў Нанкіне створаны гамінданаўскі ўрад на чале з Чан Кайшы, распаўся саюз Гаміндана і КПК.
Камуністы стварылі ў паўднёвых і іншых раёнах (т.зв. вызваленыя раёны) атрады Чырвонай Арміі Кітая (ЧАК) і мясцовыя органы ўлады — Саветы. Гамінданаўскія войскі ў 1930—36 зрабілі 5 карных паходаў супраць ЧАК. У канцы 1931 г. Паўночна-Усходні Кітай акупіравалі японскія войскі, у 1932 г. тут утворана марыянетачная дзяржава Маньчжоу-го на чале з імператарам Пу І (апошні з дынастыі Цын).
Пасля Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 (выгнанню японцаў з краіны спрыялі поспехі войск СССР у ходзе савецка-японскай вайны 1945) у Кітаі аднавілася грамадзянская вайна (1946—49), якая закончылася паражэннем Чан Кайшы і яго прыхільнікаў (эмігрыравалі на Тайвань, дзе ў 1950 г. заснавалі Рэспубліку Кітай, якая да 1971 г. была членам ААН). Да ўлады прыйшла КПК.
Кітайская Народная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]
1 кастрычніка 1949 г. у Пекіне абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка (КНР). У краіне разгарнулася будаўніцтва сацыялізму на ўзор СССР, які аказваў ёй значную эканамічную дапамогу. Кітай удзельнічаў (пасылка «добраахвотнікаў») у Карэйскай вайне 1950—53 на баку Паўночнай Карэі, заняў Тыбет (1950, у 1959 г. было ліквідавана паўстанне тыбетцаў, што вымусіла Далай-ламу 14-га эмігрыраваць у Індыю).
Палітычнае кіраўніцтва КНР на чале з Маа Цзэдунам у 1958—1960 гг. намагалася фарсіраваць эканамічнае развіццё краіны («вялікі скачок»), у 1966 г. разгарнула «культурную рэвалюцыю» (гл. таксама хунвейбіны). Адначасова пагоршыліся кітайска-савецкія адносіны (гл. Савецка-кітайскі канфлікт 1969).
Пасля смерці Маа Цзэдуна (верасень 1976) да ўлады ў Кітаі прыйшло прагматычнае і рэфарматарскае крыло КПК на чале з Дэн Сяапінам, якое ў 1978 г. пачало курс на рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы (у т.л. шляхам стварэння сумесных прадпрыемстваў і спецыяльных эканамічных зон), што дазволіла вырашыць або змякчыць харчовыя і іншыя сацыяльныя праблемы. 18 снежня 1978 года адкрыўся трэці пленум ЦК КПК 11-га склікання. У ходзе гэтага пасяджэння было вылучана прапанова аб зняцці працоўнага цэнтра Партыі і дзяржавы да эканамічнага будаўніцтва, а таксама аб ажыццяўленні гістарычнага рашэння аб палітыцы рэформаў і адкрытасці. Менавіта тады быў зроблены вялікі паваротны крок, які валодае велізарным значэннем, з моманту станаўлення новага Кітая[2].
2 жніўня 1984 г. заключаны кітайска-брытанскі дагавор аб вяртанні Кітаю Ганконга (з 1 ліпеня 1997 г.). 4 чэрвеня 1989 г. на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне адбылося значнае сацыяльнае выступленне пад лозунгам дэмакратызацыі кітайскага грамадства (у сутыкненнях з войскамі і паліцыяй загінула каля 3 тыс. чал., пераважна студэнтаў).
З 1993 г. кіраўнік дзяржавы (старшыня КНР) — Цзян Цзэмінь. Кітай пачаў перагаворны працэс па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў з Тайванем (вакол яго статуса, красавік 1993), Індыяй (аб пагранічным канфлікце ў Гімалаях, верасень 1993), В’етнамам (пагадненне аб мірным урэгуляванні пагранічнага канфлікту, кастрычнік 1993).
У 1980-я гг. нармалізаваны кітайска-савецкія адносіны, у 1997—98 гг. дэмаркіравана граніца Кітая з Расійскай Федэрацыяй (правапераемніца СССР). Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў студзені 1992 г.
Кітай — член ААН (з 1971), Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай кааперацыі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кітай. Гісторыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 299—301.