Перайсці да зместу

Цзялінцзян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цзялінцзян
кіт. 嘉陵江
Характарыстыка
Даўжыня 1119 км
Басейн 160 000 км²
Расход вады каля 2 100 м³/с
Вадацёк
Выток Q125259759?
  Каардынаты 34°10′04″ пн. ш. 106°59′03″ у. д.HGЯO
Вусце Янцзы
  Месцазнаходжанне Чунцын
  Каардынаты 29°34′16″ пн. ш. 106°34′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Янцзы  Усходне-Кітайскае мора

Краіна
Рэгіён Сычуань
physical
Цзялінцзян
Цзялінцзян
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзялінцзя́н[1] (кіт.: 嘉陵江) — рака ва ўсходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.

Даўжыня ракі складае 1119 км, плошча вадазбору 160 000 км². Сярэдні расход вады каля 2100 м³/с. Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах хрыбта Цыньлін, працякае па Сычуанскай катлавіне і ўпадае ў Янцзы каля горада Чунцын. Паўнаводная ўлетку.

Асноўныя прытокі: Байлунцзян, Фаўцзян (правыя) і Цюйзян (левы).

Каля ракі гарады Хэчуань, Бэйпэй, Наньчун. Суднаходная ад горада Наньчун. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  • Цзялінцзян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 111. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)