Цзі Чэн
Цзі Чэн | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1582[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1642 |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | праектыроўшчык садоў, мастак, архітэктар, пісьменнік |
Цзі Чэн (кіт. трад. 計成, спр. 计成, піньінь Jì Chéng, 1582 — каля 1642) — кітайскі садоўнік, пісьменнік і філосаф часоў дынастыі Мін.
Жыццё і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіліся ў мястэчку Тунлі (правінцыя Цзянсу). У маладосці захапіўся стварэннем садоў, што стала ў далейшым асноўным відам яго дзейнасці. Працаваў над ландшафтамі і ўладкаваннем прыватных садоў у паўднёвых правінцыях Кітая — Хэбэй, Хубэй, Хунань. Пры гэтым натхняўся творчасцю мастакоў школы Паўночнай Сун — Гуань Тунам і Цзін Хаа . У сярэднім узросце вярнуўся ў Цзянсу і пасяліўся ў г. Жуньчжоў .
Найбольшую славу яму прынеслі сады: для У Юаня, губернатара Чанчжоў, у 6 га; У Юю, скарбніка горада Цзіньліна, (Сучасны Нанкін), сад па памеры крыху менш за 1 га, шпацыр па якім займаў ўсяго 400 крокаў ад уваходу да апошняй назіральнай кропкі, аднак для У Юю сад утрымліваў усе цуды правінцыі ў адным месцы; Ван Шыхэна ў Луаньцзяне; Чжэна Юаньхуна ў Янчжоў.
У 1631 напісаў кнігу Юанье (園冶, «Мастацтва садоў» ці «Уладкаванне садоў») у 3 цзюанях , якая выйшла ў 1634 годзе.
Асновы садаводства
[правіць | правіць зыходнік]Цзі Чэну належыць фармулёўка юаньлінь цяаюй іньцзэ — «Мастацтва садоў заключаецца ў прытрымліванні ландшафту і ў прыёме запазычання (відаў)», якая стала пасля хрэстаматыйнай. Пры гэтым прыём цзе-цзін (запазычанне відаў) Цзі лічыў адным з галоўных пры стварэнні садоў. На думку Цзі Чэна, запазычанне відаў, хоць і будуецца на адрозніванні ўнутранай і вонкавай прасторы саду, але атрыманы выгляд не абмяжоўваецца аддаленым і блізкім. Сёння гэта з’яўляецца своеасаблівым аналагам «кадра ў кадры», пры якім кампазіцыя пярэдняга плана служыць рамачным апраўленнем для кампазіцый сярэдняга і далёкага планаў.
У сваім трактаце першым прывёў выкарыстоўваную да гэтага часу тыпалогію прыёмаў цзе-цзін: прыёмы запазычання далёкага выгляду, суседняга і прылеглага відаў, прыёмы запазычання верхняга выгляду і запазычання ніжняга выгляду, прыёмы запазычання ў адпаведнасці з перыядамі года.
Зноскі
- ↑ Cheng Ji // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cheng Ji // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Keswick M. The Gardens of China: History, Art and Architecture. New York, 1978.
- Chen Congzhou. On Chinese Gardens. New York, 2009.