Цывія Любеткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цывія Любеткін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 лістапада 1914(1914-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1978(1978-07-11) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Yitzhak Zuckerman[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цывія (Цвія) Любеткін, псеўданім — Цалі́на (польск.: Cywia Lubetkin, לביה לובטקין, 9.11.1914 г., Быцень, каля Слоніма, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 14.07.1976 г., Ізраіль) — яўрэйская грамадская дзяячка Варшаўскага гета, адна з лідараў паўстання ў Варшаўскім гета  (руск.), адзіная жанчына ў кіраўніцтве Яўрэйскай баявой арганізацыі  (руск.), удзельніца яўрэйскага супраціву  (руск.) падчас Другой сусветнай вайны, адна з заснавальнікаў кібуца Лахамей-ха-гетаот  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цывія Любеткін нарадзілася 9 лістапада 1914 года ў вёсцы Быцень, каля Слоніма. У юнацкім узросце далучылася да руху сацыялістычнага сіянізму  (руск.), пазней — да моладзевай сіянісцкай арганізацыі Дрор, стаўшы ў 1938 годзе членам яе выканаўчага камітэта. У верасні 1939 года нелегальна перабралася ў Варшаву, каб далучыцца там да яўрэйскага падполля. У Варшаве выйшла замуж за Іцхака Цукермана  (руск.).

У 1942 годзе Цывія Любеткін удзельнічала ў стварэнні сіянісцкага левага Антыфашысцкага блока  (руск.), Яўрэйскай баявой Арганізацыі, Варшаўскага яўрэйскага грамадскага савета, Яўрэйскага нацыянальнага камітэта. Цывія Любеткін уваходзіла ў каардынацыйную раду, якая аб’ядноўвала несіянісцкую арганізацыю Усеагульны яўрэйскі працоўны Бунд  (англ.) і Яўрэйскі нацыянальны камітэт. Гэты Каардынацыйны савет займаўся фінансаваннем яўрэйскай баявой арганізацыі.

Цывія Любеткін была адным з байцоў яўрэйскай баявой арганізацыі, хто выжыў пасля Варшаўскага паўстання ў гета. Пасля падаўлення паўстання яна з дапамогай Сімхі Ратайзера-Ротэма  (руск.) ў складзе групы з 34 байцоў перабралася праз каналізацыю за межы гета. У жніўні 1944 года Цывія Любеткін у складзе яўрэйскай групы супраціўлення, якая ўваходзіла ў Армію Краёву, змагалася ў час Варшаўскага паўстання.

Пасля вайны Цывія Любеткін прыняла ўдзел у стварэнні падпольнай арганізацыі Брыха  (руск.), якая займалася нелегальным перавозам яўрэяў, якія выжылі ў Халакосце, на тэрыторыю падмандатнай Палесціны. У 1946 годзе яна перабралася ў Палесціну, дзе заснавала разам з мужам Іцхакам Цукерманам кібуц Лахамей-ха-гетаот  (руск.) і дом-мемарыял змагароў гета  (руск.).

У 1961 годзе Цывія Любеткін выступала сведкай на працэсе супраць Адольфа Эйхмана.

Цывія памерла 11 ліпеня 1978 года ад раку лёгкіх, выкліканага шматгадовым курэннем. Па яе завяшчанні на магільнай пліце выбіта толькі імя: «Цывія». Ёй было ўсяго 64 гады.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж Іцхак Цукерман — адзін з лідараў Варшаўскага паўстання, яўрэйскі палітычны і грамадскі дзеяч
    • Сын Шыман Цукерман — інжынер-электрык

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цивия Любеткин «В дни гибели и восстания» (1982) (pdf)
  • Gutman, Israel, Zivia Lubetkin, Encyclopedia of the Holocaust, New York: Macmillan (1990), vol.3, стр. 606—607
  • Lubetkin, Ziviah. (sic) Die letzten Tage des Warschauer Gettos. pp. 47, illus. Berlin: VVN-Verlag, 1949 (from: Commentary (magazine) , New York. Also in: Neue Auslese. ed. Alliierter Informationsdienst, Berlin, no. 1, 1948, p. 1 — 13
  • Lubetkin, Zivia. Aharonim `al ha-homah. (Ein Harod, 1946/47)
  • Lubetkin, Zivia. Bi-yemei kilayon va-mered. pp. 89. Tel-Aviv, 1953
  • Lubetkin, Zivia. In the days of destruction and revolt. [translated from the Hebrew by Ishai Tubbin; revised by Yehiel Yanay; biographical index by Yitzhak Zuckerman; biographical index translated by Debby Garber]. Pp. 338, illus. Tel Aviv: Hakibbutz Hameuchad Pub. House: Am Oved Pub. House, 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]