Цыкута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыкута

Цыкута ядавітая (Cicuta virosa). Цвіценне расліны на балоце, Францыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicuta L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29455
NCBI  48035
EOL  37293
GRIN  g:2605
IPNI  39823-1

Цыку́та[3], або вех (Cicúta) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — Цыкута ядавітая (Cicuta virosa).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цыкута ядавітая
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя вадалюбныя трава з мясістымі каранямі. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, долі зубчастыя. Абгортка можа прысутнічаць, прыкветкаў няма, прыкветнічкі шматлікія.

Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльца песціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.

Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.

Таксічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну[4].

Таксанамія і сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Hopkins, P.M.; Ellis, F.R. Hyperthermic and Hypermetabolic Disorders. — Cambridge, New York, 1996. — P. 253. — 286 p. — ISBN 0-521-44381-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]