Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Мікалай Іванавіч Каспяровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (22) мая 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1937 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага павета, цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937, Новасібірск, НКУС) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і арандатара. У 1912 скончыў Багушэвіцкую аднакласную царкоўнапрыходскую школу.
У 1915—1917 гадах быў у бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917 скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча.
У 1917—1921 гадах настаўнічаў у Ігуменскім павеце і адначасова вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (скончыў у 1921). У 1919—1920 гадах быў інструктарам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі.
Член арганізацыі «Маладая Беларусь», Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей пры Мінскім настаўніцкім інстытуце. Член партыі БПС-Р у 1918—1924 гадах.
3 1921 года інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 года інспектар Слуцкага, з 1924 года — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 года навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Аўтар «Беларуска-расійскага слоўнічка» (1925), «Віцебскага краёвага слоўніка» і «Слоўнічка уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927).
Арыштаваны ДПУ БССР 29 чэрвеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобласці). Пасля вызвалення ў 1935 годзе жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28 жніўня 1937 года; па пастанове пазасудовага органа ад 17 снежня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19 верасня 1960 года, па другім — 14 лютага 1958 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]21 мая 2013 года ў Віцебску на доме № 4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925;
- Матэрыялы да вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Мн., 1927;
- Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго. — Мн., 1927;
- Краязнаўства: (Нарысы). Мн., 1929.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Іванавіч Каспяровіч у Вікікрыніцах | |
Мікалай Іванавіч Каспяровіч на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 138. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 208. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — С. 405. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 1. — С. 672. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0334-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 13. — 751 с. — 10 000 экз.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 208. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн .: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 56. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9. Архівавана 31 жніўня 2021.
- Германовіч І. К. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.
- Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навук. дзейнасці. — Мн., 1985. С. 141—162.
- Лісаў А. Г., Падліпскі А. М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. — Віцебск, 2000.
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Новасібірску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Беларусісты
- Лексікографы Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Віцебская філія Маладняка
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР