Сяргей Вячаслававіч Скандракоў
Сяргей Вячаслававіч Скандракоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1953 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык, аграном |
Альма-матар | |
Партыя |
Сярге́й Вячасла́вавіч Скандрако́ў (21 кастрычніка 1876, Мглін, цяпер Бранская вобласць, Расія — 2 жніўня 1953, Караганда) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец; псеўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка з Вялікага Поля.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906). Удзельнічаў у працы Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Мінскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газеты «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Мінску, забароненая ўладамі), дзе змясціў свой рэвалюцыйны твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 гадах у мінскіх газетах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 года дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губерні, з 1921 года — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафесар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гадах адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.
6 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі»[1]. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 года[2]. Пасля вызвалення на навуковай і педагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957 года.[2]
Аўтар апавядання «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Збярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Быў знаёмы з Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімірам Караленкам.
Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»
Быў жанаты, меў дзіця[2].
Зноскі
- ↑ Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ а б в Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скалабан В. У. Скандракоў Сяргей Вячаслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Скандракоў Сяргей Вячаслававіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
- Скандракоў Сяргей Вячаслававіч (Васілевіч) // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
- Скандракоў Сяргей Вячаслававіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Мглінскім павеце
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Карагандзе
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграномы СССР
- Аграномы Беларусі
- Краязнаўцы СССР
- Краязнаўцы Беларусі
- Журналісты СССР
- Журналісты Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці