Цэнтральны (фільм)
Цэнтральны | |
---|---|
Жанр | дакументальны фільм |
Кінакампанія | Свабодны тэатр |
Працягласць | 75 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
«Цэнтра́льны» (руск.: Центральный) — беларускі дакументальны фільм, зняты пры падтрымцы Беларускага свабоднага тэатра[1][2][3].
Пра фільм
[правіць | правіць зыходнік]Дакументальны фільм аб самым простым і легендарным месцы Мінска. Фільм, які быў зняты падчас і пасля працы над аднайменным спектаклем тэатральнай лабараторыі «Fortinbras» пры Беларускім свабодным тэатры (рэж. Уладзімір Шчэрбань).
Цэнтральны — гэта крама. Цэнтральны — гэта «злачняк». Цэнтральны — гэта таннае піва і беларускі бальзам са спрайтам, калі ты студэнт, панк або рок-музыкант у 1990-х. Цэнтральны — гэта танная гарэлка, калі ты гукарэжысёр філармоніі або ветэран вайны ў Афганістане. Цэнтральны — гэта «Ц.», «Цэха», «Цэнтралька». Цэнтральны — гэта дакументальны фільм пра жыццё, паралельнае галоўнаму праспекту.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтары — Дар’я Андраянава, Мікалай Купрыч
- карэкцыя гуку — Максім Кудравец
Зноскі
- ↑ "Фільм «Цэнтральны» ад Свабоднага тэатру даступны онлайн". «Белсат». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.
- ↑ "Свабодны тэатар выклаў у вольны доступ дакумэнтальны фільм пра «Цэнтральны»". «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.
- ↑ "Свабодны тэатр выклаў у вольны доступ дакументальны фільм пра «Цэнтральны»". «Новы Час». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Цэнтральны» на YouTube