Цюлі Манёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цюлі Манёз
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Марыя Адэлаіда Кенэ, фр.: Marie Adelaïde Caignet;
Псеўданімы Tullie Moneuse, Tullie Blum
Дата нараджэння 6 красавіка 1804(1804-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1875(1875-05-11) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці 1836-1875
Мова твораў французская
Дэбют 1836
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цюлі́ Манёз (фр.: Tullie Moneuse; таксама Цюлі Блюм, імя пры нараджэнні: Марыя Адэлаіда Кенэ; 6 красавіка 1804, Грэ, Верхняя Сона, Францыя — 11 мая 1875, Парыж, Францыя) — французская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Адэлаіда Кенэ нарадзілася ў Вярхняй Соне ў месце Грэ. Больша вядомая як Цюлі Кенэ, яна пісала пад псеўданімам Цюлі Манёз, а пазней пад псеўданімам Цюлі Блюм. Упершыню яна выйшла замуж за Бернара Жыля Манёз 30 чэрвеня 1825 г. і, такім парадкам, стала нявесткай Катрын мелані Манёз, якая нарадзіла Густава Эйфеля. У 1826 годзе ў пары нарадзілася дачка Марыя Кэтрын Адэлаіда, вядомая як Аліса, але Цюлі Кенэ папросіць разводу ў 1833 годзе пасля таго, як яе муж-фармацэўт некалькі разоў спрабаваў забіць яе[1].

Пазней яна паўторна выйшла замуж за Агюста Блюма.

Яна пахаваная ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз (яе магіла была ўпрыгожана бронзавым медальёнам з яе выявай, зробленым Агюстам Прэо ў 1875 годзе, выкрадзеным да 1981 года. Копія гэтага медальёна захоўваецца ў Парыжы ў музеі Карнавале. Побач з ёю пахаваная ўнучка Адэлаіда Катрын Маргарыта Амьель (1848—1940) і яе муж, пейзажыст Максімільен Маёр (1840—1889)[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала ў 1836 годзе з навелай «Adrienne», апублікаванай у Gazette des Salons, Journal de Musique, de Littérature et de Modes[3].

Зноў жа ў 1836 годзе выступіла з скандальным тэкстым у падтрымку шлюбаразводнага закона — «Trois ans après» (Тры гады пазней)[4].

Яе часам сентыментальныя тэксты адзрозніваліся пры гэтым моцным сюжэтам, іранічнасцю і крытыкай грамадства[5].

У рамане «Рэгіна» пісьменніца ўз’яла дасюль актуальнае пытанне сямейнага гвалту супраць кабеты[6].

Да 2023 года пісьменніца была забыта французскім чытацтвам. Але нядаўна яе творчасць нанава адкрытая, яе тэксты даступныя на партале Gallica[7].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Adrienne, навела, 1836.
  • Trois ans après [plaidoyer en faveur de la loi du divorce], Paris, L. Desessart et Cie, 1836.
  • Régina, Paris, L. Desessart et Cie, 1838.
  • Marguerite Robert, Tours, A. Mame et Fils, 1851.
  • La Providence des pauvres gens, Paul Lacroix dit le Bibliophile Jacob, 1868.

Зноскі

  1. Clément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/
  2. LOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017.
  3. LOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017.
  4. «Audience du 22 juin. Séparation de corps», Gazette des tribunaux, 5 juillet 1833, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k5449753d/f182
  5. Clément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/
  6. LOCHOT (Éliane), «Tullie Moneuse. Une romancière oubliée», p. 130—139 / Femmes en Bourgogne, Actes du 26e colloque de l’ABSS, Monastère royal de Brou, 22 et 23 octobre 2016, Bourg-en-Bresse, Société d’émulation de l’Ain, 2017.
  7. Clément Frœhlicher-Chaix, Fières de lettres «Régina», ou les amours malheureuses de Tullie Moneuse, 16.03.2023, https://www.liberation.fr/culture/livres/regina-ou-les-amours-malheureuses-de-tullie-moneuse-20230316_PBYYPVWH6ZE6BD6JWNAZ2BLYBI/