Цёша
| Цёша | |
|---|---|
| руск. Тёша | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 311 км |
| Басейн | 7 800 км² |
| Расход вады | 23,5[1] м³/с (за 261 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | прыкладна за 5 км ад горада Лукаянаў[1] |
| • Каардынаты | 54°58′15″ пн. ш. 44°59′45″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ака |
| • Месцазнаходжанне | ніжэй горада Мурам[1] |
| • Каардынаты | 55°38′03″ пн. ш. 42°08′51″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Ніжагародская вобласць |
| Код у ДВР | 09010300212110000030397 |
|
|
|
Цёша (руск.: Тёша[2]) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 311 км. Плошча вадазбору 7800 км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 4[2] м³/с (за 261 км ад вусця, каля сяла Натальіна — 23,5[1] м³/с). Сярэдні аб’ём сцёку 0,742[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Прыволжскім узвышшы, прыкладна за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Лукаянаў[1]. Упадае ў Аку ніжэй горада Мурам. Працякае Цёша ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад па Прыволжскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Окска-Цёшскай нізіне[1]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку красавіка. Жыўленне Цёшы мяшанае, з перавагай снегавога. У басейне ракі 374 возеры і вадасховішча агульнай плошчай 12,2 км²[1].
Прытокі Цёшы: Пойка, Пша, Нарзімка, Нацма, Акша, Шамка, Іржа, Ціржа, Нуча, Лемець, Шылакша, Сярожа, Ледзь і інш.[3]
Каля ракі гарады Арзамас, Лукаянаў, гарадскія пасёлкі Шаткі, Цёша, сяло Натальіна і іншыя населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Тёша // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 425. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 425. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)