Цімафей Ігаравіч Лукашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Цімафей Лукашэвіч
Поўнае імя Цімафей Ігаравіч Лукашэвіч
Нарадзіўся 21 сакавіка 1997(1997-03-21)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Трактар
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017   Беларусь Прамень (Мінск) 29 (3)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 15 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2019   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 10 (0)
2021—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 30 (4)
2023— Беларусь Трактар (Мінск) 14 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2018

Цімафей Лукашэвіч (нар. 21 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Трактара».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама» і на наступны год трывала замацаваўся ў яго складзе. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[2], а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове, і першапачаткова разлічаная на паўгады арэнда была падоўжана на ўвесь сезон. Па выніках сезона дапамог «Промню» выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Промнем»[4]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, з верасня з-за траўмы страціў месца на полі.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У лютым 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[6]. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[7], аднак на полі не з’яўляўся.

У ліпені 2023 года перайшоў у мінскі «Трактар»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4). У гэтай сустрэчы паспеў адзначыцца дублем.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 (2) дубль Дынама Беларусь 4 0
2016 дубль Дынама Беларусь 27 3
2017 Д2 Прамень Беларусь 29 3
2018 Д1 Прамень Беларусь 15 0
2019 (1) Д1 Дняпро Беларусь 8 0
2019 (2) Д2 Граніт Беларусь 10 0
2021 Д3 Макслайн Беларусь 9 3
2022 Д2 Макслайн Беларусь 21 1
2023 (1) Д2 Макслайн Беларусь 0 0
2023 (2) Д2 Макслайн Беларусь 14 2

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Timofei Lukashevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Тимофей Лукашевич продлил контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2022.
  3. Лукашевич и Велько из минского "Динамо" отданы в аренду "Лучу" (руск.). football.by (31 сакавіка 2017). Праверана 12 лютага 2024.
  4. Тимофей Лукашевич стал игроком "Луча" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 12 лютага 2024.
  5. "Гранит" объявил о переходе из "Дняпро" Лукашевича (руск.). football.by (12 жніўня 2019). Праверана 12 лютага 2024.
  6. Трачинский и Лукашевич продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (12 лютага 2022). Праверана 12 лютага 2024.
  7. Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  8. "Трактор" подписал двух бывших игроков молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (27 ліпеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.