Перайсці да зместу

Чайка азёрная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чайка-рыбачка)
Чайка азёрная

У летнім апярэнні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus ridibundus Linnaeus, 1766

Сінонімы
Chroicocephalus ridibundus
Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  824041
NCBI  8914
EOL  1049595
FW  367998

Чайка азёрная, чайка-рыбачка (Chroicocephalus ridibundus) — птушка сямейства чайкавых.

Даўжыня цела 34-40 см, размах крылаў 85-110 см. Белая з шэрым верхам і чорнымі канцамі крылаў, пярэдні край крылаў белы (бачна ў палёце). У гнездавы перыяд галава шакаладна-карычневая. У негнездавы перыяд галава белая, па баках цёмныя плямы. Маладыя больш шэрыя і трошкі карычневыя зверху цела і галавы, канцы рулявых чорныя. Голас высокі, скрыпучы, зблізку гучыць як прарэзлівы, непрыемны рогат.

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), лакальна на поўдні, Азія (акрамя поўначы і поўдня); у апошні час гняздзіцца ў Грэнландыі і Канадзе (Ньюфаўндленд). На тэрыторыі Беларусі найбольш шматлікі з усіх чаек на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючы і ў невялікай колькасці зімуючы від.

Паштовая марка Беларусі, 1996

Вельмі звычайная, асабліва на кантынентальных вадаёмах. Насяляе рознага тыпу вадаёмы з купінамі або зрослымі на паверхні раслінамі, пясчаныя пляжы і астравы, мелкія залівы, дэльты і эстуарыі, забалочаныя лугі. Лакальна гняздзіцца на вышыні да 2000 м (у Расіі). У паслягнездавы перыяд засяляе ўсе вадаёмы, акрамя хуткіх горных рэчак; харчуецца на палях, сметніках смецця, у гарадах і інш.

Часткова аселая — у паўднёвай частцы арэала, а таксама сінантропныя папуляцыі. Месца зімовак: паўднёвая частка гнездавога арэала, а таксама Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Паўднёвая і Усходняя Азія, Паўночная Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў калоніі, на выступаючых з вады купінах або на пяску. У апошнім выпадку — ў выглядзе ямкі, часта без высцілкі; у вільготных месцах — у форме плоскай купіны са свабодна ўкладзеных сухіх надводных раслін. Вельмі рэдка ладзіць гняздо на будынках або нізкіх дрэвах (кустах).

Яйкі (звычайна 2-3, радзей 1-4, у выключных выпадках — 6, магчыма, што ад 2 самак) звычайна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (рэдка грушападобныя), афарбоўка вельмі зменлівая: насычана-зялёныя, светла-шэрыя, бежава-карычневыя, аліўкавыя, глініста-аліўкавыя з зеленаватым або карычняватым адценнем (спарадычна адценне блакітнаватае або белае). Глыбокія плямы — вельмі бледныя, папяліста-карычневыя, паверхневыя — вельмі нерэгулярныя, цёмна-карычневыя мазкі.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.