Дарослыя самцы і самкі ў шлюбным уборы маюць белую галаву, шыю, бруха, бакі, хвост. Мантыя цёмна шыферна-шэрая, некалькі святлей, чым у марской чайкі. Вочі жоўтыя, павекі чырванаватыя. Дзюба жоўтая, на канцы — чырвоная пляма; ногі ружова-мяснога колеру, з чорнымі кіпцюрамі.
Гнездавы біятоп — скалістыя ўзбярэжжы мацерыкоў і выспаў, але таксама і роўныя пясчаныя берагі з хмызняковай расліннасцю. Пасля гнездавання ў жніўні-верасні птушкі трымаюцца чародамі каля рэк, а пасля іх замярзання перамяшчаюцца на марскія ўзбярэжжы.