Чамы (албанцы)
![]() |
У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Чамы Паўднёва-Усходняй Азіі. |
Чамы (Çamë) | |
Агульная колькасць | каля 40000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | албанская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | астатнія албанцы |
Чамы (алб.: Çamë) — група албанцаў з паўночнага захаду Грэцыі. Размаўляюць на асобным дыялекце албанскай мовы. Рэгіён, населены імі, завецца Чамёрыя. У перапісах насельніцтва Грэцыі чамы не вылучаюцца як асобная група насельніцтва, а пералічваюцца разам з іншымі албанцамі. Меркаваная колькасць у Грэцыі - каля 40 000 чал. У выніку дэпартацыі і эміграцыі чамы таксама апынуліся у Албаніі, Турцыі, ЗША.
Да сярэдзіны XX ст. чамы кампактна насялялі ўзбярэжжа Іанічнага мора і ракі Таміс. У адрозненні ад іншых навакольных жыхароў яны спавядалі іслам. У XIX ст. чамы аказвалі супраціўленне грэчаскаму нацыянальнаму руху ў Эпіры. Аднак у 1912 г. Чамёрыя была далучана да Грэцыі.
Грэчаскі ўрад праводзіў палітыку асіміляцыі мясцовага насельніцтва — змяніў назвы албанскіх населеных пунктаў на грэчаскія, перадаў значную частку зямель перасяленцам-грэкам з Турцыі, пазбаўляў грамадзянскіх правоў тых, хто не пісаў на грэчаскай мове. Падчас акупацыі Грэцыі Італіяй і нацысцкай Германіяй ў 1941 - 1944 гг. частка чамаў супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі, аднак былі і тыя, хто аказваў ім супраціўленне, удзельнічаў у партызанскім руху.
У 1944 - 1945 гг. адбылася гвалтоўная дэпартацыя большасці чамаў-мусульман з Грэцыі ў Албанію. У 1952 г. урад Грэцыі прыняў рашэнне аб канфіскацыі маёмасці дэпартаваных і канчатковага пазбаўлення іх грэчаскага грамадзянства.
У 1991 г. узнік рух чамаў за аднаўленне сваіх правоў і гістарычнай справядлівасці. Арганізацыі чамаў дзейнічаюць на тэрыторыі Албаніі, ЗША, Бельгіі.