Чамялы
Выгляд
Вёска
Чамялы
|
Чамялы́[1] (трансліт.: Čamialy, руск.: Чемелы) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Волькаўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым жа рэгіёне фіксавалася горадзенскае прозвішча Чэмель. На ўсходзе Літвы бытавала Чэмэль[2].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У 1970-х годах вёску наведваў У.С. Высоцкі, калі праходзілі зніманні кінастудыі «Беларусьфільм». Магчыма з гэтай вёскай быў звязаны эпізод, апісаны М. Уладзі: «Адзін з сяброў - рэжысёр Віця Тураў, у якога ты здымаўся ў фільме аб партызанах, – прывозіць нас у вёску, ацалелую ў вайне, дзе мы спыняемся ў мілай бабкі. Хата малюсенькая, затое ёсць добры агарод, а каза дае дастаткова малака, каб кожную раніцу ты выпіваў яго, яшчэ цёплага, вялікую кружку. Мы праводзім дні ў прагулках па наваколлі. Віця паказвае нам месцы, дзе чвэрць стагоддзя таму ішлі жорсткія бітвы. А між тым прырода такая цудоўная! Ідэальна круглыя азёры акружаны ўзгоркамі. Пачатак восені, палі і лес – у золаце, яшчэ цёпла. Мы выяўляем былыя партызанскія стаянкі, якія параслі травой, – сапраўдныя падземныя пасёлкі. Мы праходам праз абвугленыя разваліны вёсак - іх не сталі аднаўляць пасля вайны, а пакінулі як помнікі. У Беларусі сотні Арадураў – вёсак, у якіх не выжыў ніхто. Кантраст паміж такой мяккай прыродай і зверствам злачынстваў нас узрушае. Увечары мы сядзім за сталом у цёплым святле газавай лямпы. Старая ўспамінае... "У сорак чацвёртым у вёсцы заставалася толькі дзевяць жанчын ад пятнаццаці да сарака пяці гадоў, некалькі старых, пяць малалетніх дзяўчынак і двое нямоглых старых. Усе мужчыны ад чатырнаццаці да сямідзесяці пайшлі на фронт або да партызан. Немцы адступаюць – гэта разгром! усе мужчыны забітыя. З фронту прыйшлі пахаванні: "Загінуў за Радзіму". Ад партызан - страшнае паведамленне: "Нікога ў жывых з вёскі вось такой". Калі жанчыны бачаць невялікую групу савецкіх салдат з дваццаціпяцігадовым капітанам на чале, рашэнне іх ужо прынятае. Накарміўшы і напаіўшы мужчын, яны топяць лазню. Кожная прыносіць чыстую бялізну, на свежых ложках – россыпы вышытых падушак. Змучаныя салдаты засынаюць, знаходзячы пасля доўгіх месяцаў вайны гэтае забытае шчасце. У адной хаце ўсё не згасае святло. Самая адважная з жанчын гаворыць з маладым капітанам: – Тое, пра што я папрашу зараз, напэўна, вас пакарабаціць. Але пастарайцеся зразумець. Вайна адняла ў нас мужчын. Для таго каб жыццё працягвалася, нам патрэбны дзеці. Падарыце нам жыццё." На некалькі хвілін старая змаўкае. І, справіўшыся са збянтэжанасцю, заканчвае сваё апавяданне: – "У суседняй хаце жыве трактарыст. Ён – азіят, як і яго бацька. Паштальёнка падобная на сваіх армянскіх продкаў, калгасная кухарка – сапраўдная сібірачка..." Я ціхенька плачу. Расказаная старой гісторыя лепш за любую афіцыйную прапаганду дае мне адчуць усю глыбіню трагедыі, праз якую прайшла гэтая краіна[3]».
- Па стане на 2025 г. вёска мае 2 вуліцы: Цэнтральную і Школьную.
- 25 жніўня 2025 г. недалёк ад вёскі адбылося лабавое ДТЗ у якім загінулі сутыкнуліся 2 легкавыя аўтамабілі і грузавік. У выніку здарэння абодва кіроўцы легкавых машын і яшчэ 3 пасажыры загінулі, яшчэ адна пасажырка, дзяўчына 9 гадоў была шпіталізавана[4][5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9D3-9S6R?i=145&cat=2325238 https://www.epaveldas.lt/preview?id=604%2F10%2F108
- ↑ Марина Влади. Владимир или Прерванный полет. Советский писатель, М., 1990
- ↑ по факту ДТП в Ивацевичском районе возбуждено дело // Sputnik, 25.08.2025
- ↑ Авария с пятью погибшими на трассе М1. Возбуждено уголовное дело // Onliner.by, 25.08.2025
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Чамялы на Вялікай карце Расійскай Імперыі 1812 года для Напалеона