Чанг (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чанг
тайск.: อำเภอเกาะช้าง
Характарыстыкі
Плошча
  • 217 км²
Найвышэйшы пункт743 м
Насельніцтва
  • 5 356 чал.
Размяшчэнне
12°06′13″ пн. ш. 102°21′07″ у. д.HGЯO
АрхіпелагЧанг
АкваторыяСіямскі заліў
Краіна
РэгіёнТрат
РаёнКочанг
Чанг (востраў) (Тайланд)
Чанг
Чанг
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чанг[1] (тайск.: เกาะช้าง, літаральна — «Слон») — адзін з найбуйнейшых астравоў Тайланда, адміністрацыйна адносіцца да правінцыі Трат, выдзелены ў асобны ампхэ Кочанг і акрамя вострава, уключае маленькія бліжэйшыя астраўкі, у тым ліку Вай.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чанг уваходзіць у аднайменны архіпелаг. Плошча вострава — 215 км²; трэці па тэрыторыі востраў Тайланда, пасля Пхукета і Самуй. Найвышэйшы пункт Чанга — гара Салакпхет вышынёй 743 метра над узроўнем мора. Насельніцтва — 5356 чалавек (2005), якія пражываюць у 8 вёсках. Востраў з’яўляецца часткай марскога нацыянальнага парку Му-Да-Чанг.

Размешчаны за 310 км ад Бангкока, побач з мяжой Камбоджы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда