Чапца
| Чапца | |
|---|---|
| руск. Чепца | |
| У горадзе Глазаў | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 501 км |
| Басейн | 20 400 км² |
| Расход вады | 124 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Верхнекамскае ўзвышша |
| • Каардынаты | 57°53′26″ пн. ш. 54°20′29″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вятка |
| • Месцазнаходжанне | Кірава-Чапецк |
| • Каардынаты | 58°33′42″ пн. ш. 50°03′44″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вятка → Кама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Пермскі край, Удмурція, Кіраўская вобласць |
| Код у ДВР | 10010300112111100032349 |
Чапца́ (руск.: Чепца́[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, Удмурціі і Кіраўскай вобласці, левы прыток ракі Вятка (басейн Камы).
Даўжыня ракі 501 км. Плошча вадазбору 20 400 км². Выток ракі знаходзіцца ў Пермскім краі, на схілах Верхнекамскага ўзвышша. Упадае ў Вятку ў межах горада Кірава-Чапецк (Кіраўская вобласць). У нізоўі Чапца перасякае Вяцкі Увал. Рэльеф у басейне ракі пераважна раўнінны. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 124[2] м³/с, аб’ём сцёку 3,914[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на 148 км (ад вусця да пасёлка Касіно)[3].
У басейне ракі больш за 500[2] азёраў. Прытокі Чапцы: Кен, Гразнуха, Кізелка, Лем, Пыхта, Медла, Іл, Лып, Лаза, Тугалудка, Пулыбка, Пызел, Люк, Кеп, Юнда, Сепыч, Кузьма, Жаба, Лезя, Тум, Лекма, Сізьма, Сада, Свяціца, Новая, Палынка, Святліца, Філіпаўка, Бузарка (Язвіца) і іншыя рэкі і ручаі[3].
Каля ракі горад Глазаў і пасёлак Яр.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 630. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- 1 2 3 Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Чепца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- 1 2 Река Чепца // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чепца // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 630. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Чепца́ // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 63. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)