Чарлз Сандэрс Пірс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Чарлз Сандэрс Пірс

Чарлз Сандэрс Пірс (англ.: Charles Sanders Peirce; 10 верасня 1839, Кембрыдж, Масачусетс — 19 красавіка 1914, Мілфард, Пенсільванія) — амерыканскі філосаф, логік, матэматык, заснавальнік прагматызму і семіётыкі. Увёў у філасофію тэрмін фанерон, прапанаваў канцэпцыю тыхізму. У логіку — абдукцыю, стрэлку Пірса, у картаграфію — праекцыю Пірса. Нямецкі філосаф Апель назваў Пірса «Кантам амерыканскай філасофіі».