Чарток (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чарток — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у 8 км на паўночны захад ад г. Мядзел, прыкладна ў 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Расоха, прыкладна ў 0,12 км на поўнач ад возера Мядзел і адносіцца да басейна р. Мядзелка (правы прыток р. Бірвета). Уваходзіць у склад нацыянальнага парку Нарачанскі. У 1,5 км на ўсход праходзіць шаша Мядзел-Паставы. Мясцовасць пераважна раўнінная, месцамі градзіста-узгорыстая, з невялікімі ляснымі масівамі, пералескамі і лесапасадкам, пераважна багністая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, парослыя хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае ўмерана. На паўднёвым усходзе злучана вузкай кароткай пратокамі з воз. Княгінінскае. У возеры жывуць лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь і інш. Аматарскае рыбалоўства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Все озера Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия Том 6.