Княгінінскае
Выгляд
Княгінінскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,77 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Княгінінскае возера[1] (Княгініца) — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 8 км на поўнач ад Мядзела, прыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Расахі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Плошча возера складае 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,77 км. Плошча вадазбору 0,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 5 м, заходнія і паўднёвыя стромкія вышынёй 10—15 м. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе і поўначы нізкія і забалочаныя.
Пратокамі Княгінінскае возера злучаецца з азёрамі Чарток і Мядзел.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 47. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 38. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Зноскі
- ↑ Інтэрактыўная карта Рэспублікі Беларусь / Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 5 студзеня 2016.