Воўчын (возера)
Воўчын | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча | 0,53 км² |
Сярэдняя глыбіня | 32,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,68 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Воўчын, Воўчына — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Плошча 0,53 км². Найбольшая глыбіня 32,9 м. Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,29 км. Аб′ём вады 7,87 млн м³. Плошча вадазбору 3,68 км².
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Возера знаходзіцца ў басейне р. Мядзелка, за 12 км на поўначы ад г.п. Мядзел, каля вёскі Кабайлы, на поўначы ад воз. Мядзел. Выцякае ручай у Мядзелку.
Азёрная катлавіна[правіць | правіць зыходнік]
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з поўначы на поздзень. Схілы вышынёй 10—15 м (на поўначы 4—5 м), пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя.
Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на захадзе і ўсходзе вышынёй 0,3—0,5 м, у паўночным заліве нізкія, забалочаныя. На захадзе і поўначы пойма шырынёй 10—30 м.
Падводная частка катлавіны конусападобнай формы, літараль вузкая і спадзістая, сублітараль і прафундаль стромкія. Глыбіні да 2 м займаюць 13% плошчы возера. Дно да глыбіні 4—7 м высцілаюць пяскі, да 10 м — апясчаненыя ілы. У паўночным заліве пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі з вялікай колькасцю карбанатаў.
Водны рэжым[правіць | правіць зыходнік]
Мінералізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць 4,6 м. Мезатрофнае. Слабапраточнае, упадае 1 ручай, на паўночным усходзе выцякае ручай у р. Мядзелка.
Расліннасць і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]
Надводная расліннасць амаль адсутнічае, падводная ўкрывае дно да глыбіні 4 м.
Водзяцца шчупак, акунь, гусцяра, верхаводка, плотка, мянтуз, лінь, карась, краснапёрка; ёсць ракі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.