Перайсці да зместу

Чачара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЧачараM:
італ.: La ciociara
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1][2][…] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Compagnia Cinematografica Champion[d]
Працягласць 100 хв.
Краіна
Мова італьянская мова і нямецкая
Год 1960
IMDb ID 0054749
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чачара» (італ.: La Ciociara, літаральна — Жанчына з Чачара) — ваенная драма рэжысёра Віторыа дэ Сіка з Сафі Ларэн у галоўнай ролі, якая выйшла на экраны ў 1960 годзе. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Альберта Маравія. Сафі Ларэн атрымала прэмію «Оскар» за лепшую жаночую ролю — першая актрыса, якая атрымала гэтую прэмію за фільм не на англійскай мове.

Фільм апавядае пра дзвюх жанчын у гады Другой сусветнай вайны ў Італіі: Чэзіру, гандлярку-удаву, і яе дачку Разэту, рэлігійную 13-гадовую дзяўчыну.

Каб пазбавіць дачку ад пастаяннага страху перад бесперапыннымі бамбардзіроўкамі англа-амерыканскай авіяцыі, Чэзіра вырашае з’ехаць з ёй у мястэчка Валекорса ў Чачарыі на поўдзень ад сталіцы, дзе яна нарадзілася і вырасла. Там яны спыняюцца ў сваякоў і чакаюць канчаткі вайны. Увесь гэты час ім даводзіцца змагацца з голадам і заўсёдным страхам перад нямецкай акупацыяй. Там жа Чэзіра і Разета знаёмяцца з Мікеле, інтэлігентным маладым чалавекам з камуністычнымі поглядамі, з якім у іх пачынаюцца добрыя сяброўскія адносіны. Мікеле ўлюбляецца ў Чэзіру, але яна не адказвае яму ўзаемнасцю, бо яе хвалюе выключна лёс дачкі і ўласнае выжыванне, а на новага прыхільніка ў яе проста няма сіл. Аднойчы ў іх селішча прыходзіць невялікі атрад немцаў, якія адыходзяць пад націскам войскаў суперніка. Яны забіраюць Мікеле з сабой у якасці правадніка. Праходзіць час, але Мікеле так і не прыходзіць назад. Чэзіра і Разета вырашаюць вярнуцца ў вызвалены да таго часу Рым, але па дарозе дадому здараецца трагедыя — у царкве аднаго невялікага мястэчка, дзе яны вырашылі адпачыць, на іх напала група мараканскіх салдат (гум’ераў) са складу войскаў Антыгітлераўскай кааліцыі, абедзвюх бежанак згвалтавалі. У Разеты пасля ўсяго перажытага здараецца глыбокая дэпрэсія: яна выглядае абыякавай да ўсяго, пачынае сустракацца з першым які трапіў і прымае ад яго ў падарунак за блізкасць дарагія панчохі… Чэзіра таксама глыбока ўзрушаная тым, што здарылася, яна шакаваная зменамі ў сваёй успрымальнай і глыбока маральнай дачкі. Спробы маці данесці да Разеты недапушчальнасць таго, што адбываецца, прыводзіць толькі да вялікай сваркі. Але ў выніку іх збліжае агульнае гора — яны даведаюцца, што Мікеле быў расстраляны немцамі.

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0054749/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. а б в http://www.filmaffinity.com/en/film122819.html Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б в http://stopklatka.pl/film/matka-i-corka-1960 Праверана 8 красавіка 2016.
  4. а б в г д е http://www.ofdb.de/film/17435,Und-dennoch-leben-sie Праверана 8 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0054749/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  6. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=9525.html Праверана 8 красавіка 2016.