Віторыа дэ Сіка
Віторыа дэ Сіка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1974[1][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Giuditta Rissone[d] і María Mercader[d] |
Дзеці | Christian De Sica[d], Manuel De Sica[d] і Vicky Lagos[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар |
Кірунак | Italian neorealism[d] |
Узнагароды | |
IMDb | nm0001120 |
![]() |
Віторыа Даменіка Станіслаа Гаэтана Сарана Дэ Сіка (італ.: Vittorio Domenico Stanislao Gaetano Sorano De Sica, 7 ліпеня 1901 — 13 лістапада 1974) — італьянскі рэжысёр і акцёр, адна з ключавых фігур італьянскага неарэалізму.
Чатыры фільмы рэжысёра былі ўдастоены прэміі «Оскар»: «Шуша» і «Выкрадальнікі веласіпедаў» атрымалі ганаровыя прэміі («Шуша» ў 1947 годзе стала першым замежным фільмам, які атрымаў «Оскар»), а «Учора, сёння, заўтра» і «Сад Фінці-Канціні» — прэміі за лепшы замежны фільм. Як акцёр Дэ Сіка таксама быў намінаваны на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за амерыканскі фільм 1957 «Бывай, зброя!», але прэмія тады дасталася Рэду Батансу за фільм «Саёнара».
Фільмы рэжысёра былі адзначаны і іншымі значнымі ўзнагародамі — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю («Цуд у Мілане»), «Давід дзі Данатэла» («Сад Фінці-Канціні»), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю («Сад Фінці-Канціні») і многія іншыя. У 1956 годзе Дэ Сіка як акцёр стаў першым лаўрэатам італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме Дзіна Рызі «Хлеб, каханне і…».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Vittorio De Sica // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vittorio De Sica // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Де Сика Витторио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Асобы
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Фразінонэ
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
- Пахаваныя на могілках Кампа Верана
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
- Памерлі ад раку лёгкага