Менам-Чао-Прая
Выгляд
(Пасля перасылкі з Чаўпхрая)
Менам-Чао-Прая | |
---|---|
lang-th แม่น้ำเจ้าพระยา | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 1200 км |
Басейн | каля 150 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 15°42′02″ пн. ш. 100°08′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сіямскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 13°32′25″ пн. ш. 100°35′23″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Паўднёва-Кітайскае мора → Ціхі акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Менам-Чао-Прая, Менам, Чаўпхрая (тайск.: แม่น้ำเจ้าพระยา) — рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе.
Даўжыня каля 1200 км (ад вытоку галоўнага прытока — ракі Пінг — 1500 км), плошча вадазбору каля 150 тыс. км².
Пачынаецца ў гарах на поўначы краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора, утварае дэльту.
Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с.
Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Вядзецца рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця ракі Пінг), у паводкі на 750 км (ад горада Утарадыт). Сплаўная. У дэльце ракі — горад Бангкок.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Менам-Чао-Прая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).