Чжаа І
Чжаа І | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1727[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1814[1][2][…] |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык |
Мова твораў | вэньянь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чжаа І (кіт. трад. 趙翼, спр. 赵翼; 1727—1814) — кітайскі паэт, тэарэтык літаратуры, гісторык, дзяржаўны служачы часоў імперыі Цын.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з купецкай сям’і. Нарадзіліся ў павеце Уцзін. У юнацтве выявіў талент да навучання. У 1741 годзе страціў бацьку. Пасля некалькіх няўдалых спроб у 1750 годзе паспяхова здаў правінцыйны экзамен, а ў 1761 годзе -імператарскі, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Пасля гэтага яго вызначылі на дзяржаўную службу. У 1766 годзе ён займаў пасаду інспектара ў прэфектурах Гуансі, потым у Гуанчжоу, Гуйчжоу.
У 1772 годзе ў сувязі з хваробай маці сыходзіць у адстаўку. Праз некалькі гадоў вяртаецца на службу. У 1787 годзе прызначаецца памочнікам губернатара Тайваня. У 1812 годзе ў сувязі з хваробай канчаткова пакідае службу. У 1814 годзе памірае.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У спадчыне шмат твораў, сярод якіх — «Разважанні аб паэзіі», «Храналогія жыцця Лу Ю», паэта XII стагоддзя, гістарычныя працы «Заўвагі да дваццаці двух дынастыйных гісторый».
Лічачы, што развіццё літаратуры звязана з развіццём грамадства, Чжаа І ставіў сучасныя яму творы вышэй старажытных. Вершы танскіх паэтаў Лі Бо і Ду Фу, пісаў ён, прыгожыя, але цяпер яны не могуць выглядаць такімі свежымі і новымі, як падчас іх стварэння, таму няма чаго ім пераймаць.
Падзяляючы погляды свайго сябра Юань Мэя на паэзію як на сродак выказвання індывідуальных пачуццяў і думак, Чжаа І стварыў мноства выдатных вершаў, якія перадалі дух часу — «Чытаю кнігі», «Жыву, свабодны ад спраў» і да таго падобнае. У шэрагу яго вершаў гучыць спачуванне сялянам, насмешкі над чыноўнікамі, сатыра на педантаў — канфуцыянцаў і ілжэвучоных.
Зноскі
- ↑ а б Swartz A. Yi Zhao // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (not translated to mul) Yi Zhao // Project Gutenberg — Project Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Smith, Richard J. China’S Cultural Heritage: The Qing Dynasty, 1644—1912. — Boulder, CO: Westview Press, 1983.
- Cheong, Iona D. Man. Class of 1761. — Stanford, CA: Stanford University Press, 2004.
- Kaplan, Edward H. «Yueh Fei and the Founding of the Southern Sung.» PhD diss., University of Iowa, 1970, as found in: Waldron, Arthur. The Great Wall of China: From History to Myth. Cambridge: University of Cambridge Press, 1990.
- Schmidt, J. D. Harmony Garden: The Life, Literary Criticism, and Poetry of Yuan Mei (1716—1798). — N. Y.: RoutledgeCurzon, 2003.
- Waldron, Arthur. The Great Wall of China: From History to Myth. — Cambridge: University of Cambridge Press, 1990.
- Du, Weiyun. Zhao Yi zhuan. — Taipei, 1983.
- Wang, Jiangsheng. Zhao Oubei yanjiu. — Taipei, 1988.
- 宮崎市定『中国文明の歴史9清帝国の繁栄』(中公文庫、2000年)- ISBN 4122037379
- Нарадзіліся ў 1727 годзе
- Нарадзіліся ў Імперыі Цын
- Памерлі ў 1814 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты эпохі Цын
- Паэты XVIII стагоддзя
- Паэты XIX стагоддзя
- Гісторыкі
- Гісторыкі эпохі Цын
- Гісторыкі XVIII стагоддзя
- Гісторыкі XIX стагоддзя
- Кітайскамоўныя паэты
- Кітайскамоўныя пісьменнікі