Гуйчжоу
Гуйчжоу | |
---|---|
贵州 Скарочаная назва «Цянь» ці «Гуй» (黔,贵) | |
Краіна | Кітайская Народная Рэспубліка |
Статус | Правінцыя |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Гуян |
Найбуйнейшы горад | Гуян |
Губернатар | Шы Сюшы* |
сакратар КПК | Шы Цзун'юань |
ВУП (2004) | 159,2 млрд юаняў (26-й) |
Насельніцтва (2010) |
|
Плошча |
174 976 км² (16-е месца) |
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-52 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуйчжоу — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая. Плошча 174 тыс. км². Насельніцтва 34 746 468 чал. (2010), пераважаюць кітайцы, нацыянальныя меншасці складаюць каля 1/4 насельніцтва (мяа, буі, тунцзя, чжуаны, і, шуй, хуэй, яо і інш.) і жывуць пераважна ў гарах. Адміністрацыйны цэнтр — г. Гуйян.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Гуйчжоу размешчана на Юньнань-Гуйчжоўскім нагор’і, складзеным вапнякамі і сланцамі, глыбока раздзеленым цяснінамі рэк. Нагор’е павышаецца з усхода на захад ад 700 м да 2872 м. Развіты карст. Клімат вільготны, субтрапічны. Гадавая сума ападкаў 800—1300 мм (максімальная да 2000 мм). 45 % ападкаў выпадае летам, узімку рэдкія. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 4 да 8 ° С, ліпеня — жніўня ад 22 да 26 ° С. Рэжым рэк — мусонны. Глебы — латэрыты, чырвоназёмы і жаўтазёмы. Верхнія часткі схілаў гор пакрытыя лясамі з каштоўных парод, ніжнія асвоены пад земляробства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе каля вёскі Янькун раёна Гуйань у цэнтральнай частцы Гуйчжоу была знойдзена пячора, якая выкарыстоўвалася людзьмі ўжо ў канцы эпохі палеаліту. У 2017 годзе тут выяўлена цела дзіцяці ў пахаванні, узрост якога ацэньваецца на ўзроўні 11 тысяч гадоў. На месцы раскопак было выяўлена мноства каменных прадметаў, якія датуюцца эпохамі палеаліту і неаліту. Знойдзены таксама вырабы з косці і прадметы для палявання[2].
Зноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ «Жэньмінь жыбаа» анлайн — zviazda.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуйчжоу
- Афіцыйны сайт Архівавана 11 мая 2000.