Чжан Дацянь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чжан Дацянь
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 мая 1899(1899-05-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1983(1983-04-02)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, art forger
Месца працы
Вучоба
Уплыў Zeng Xi[d] і Li Ruiqing[d]
Уплыў на Sun Chia-chin[d], SUN YUNSHENG[d][2], Li Qiujun[d] і Shiko Itoh[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чжан Дацянь' (кіт. трад. 張大千, спр. 张大千, піньінь Zhāng Dàqiān; 10 мая 1899, Нэйцзян, Сычуань, Кітай — 2 красавіка 1983, Тайбэй, Тайвань) — кітайскі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся 10 мая 1899 года Нэйцзяне правінцыя Сычуань, Кітай, у беднай сям’і[3]. Пераймаючы старэйшаму брату ў раннім узросце стаў займацца каліграфіяй.

Азы малявання атрымаў у школе пры храме Вэньмяа. У 20 гадоў атрымаў вядомасць у родным горадзе, зарабляў на жыццё, выконваючы заказы на перапіс вершаў.

У 21 год пасля смерці нявесты сышоў у манахі, у храм Чаньдзін (павет Сунцзян, правінцыя Цзянсу), аднак, расчараваўшыся ў будызме, праз некаторы час пакінуў храм[3]. Шмат падарожнічаў у пошуках уласнага мастацкага стылю. Набыўшы папулярнасць, стаў займацца жывапісам прафесійна.

У 1926 годзе арганізаваў першую персанальную выстаўку ў Кітаі, выставіўшы больш за 100 сваіх работ. На выстаўцы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Лі Цюцзюн, якую лічыў сваёй музай[3]. У 1930-х гадах арганізаваў школу жывапісу, і пачаў займацца калекцыянаваннем. У 1938 годзе ў сувязі з пагаршэннем здароўя маці вярнуўся ў родны Нэйцзян.

Падчас японскай акупацыі быў змешчаны пад хатні арышт, пазней працаваў намеснікам рэктара Інстытута мастацтваў у Пекіне[3]. У 1943 годзе з сям’ёй перабраўся ў пячоры Магаа, дзе заняўся вывучэннем старажытных твораў дынастый Суй і Тан і працягваў маляваць.

З 1948 года пачаў падарожнічаць па свеце, некаторы час жыў у Бразіліі (муніцыпалітэт Мажы-дас-Крузіс), Аргенціне (Мендоса), затым у ЗША (Каліфорнія). У сярэдзіне 1950-х гадоў сустрэўся з Пабла Пікаса, пасля чаго паспрабаваў асвоіць манеру жывапісу мадэрну і экспрэсіянізму і нават увёў гэтыя элементы ў кітайскі жывапіс.

У 1965 годзе вынайшаў тэхніку перарывістай тушы і шырокіх мазкоў. У 1978 годзе пераехаў у Тайвань[3].

Памёр 2 красавіка 1983 года ў Тайбэі, Тайвань.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе працы мастака прынеслі самую вялікую выручку аўкцыённым дамам па выніках года — 506,7 мільёна долараў, Чжан Дацянь зрушыў з першага месца Пабла Пікаса, які ўтрымліваў лідарства па продажах з 1997 па 2010 год, з перапынкам у адзін год[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]