Чжыжэнь
Чжыжэнь | |
---|---|
智人洞 | |
Каардынаты: 22°17′13,60″ пн. ш. 107°30′45,10″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кітай, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён |
Чжыжэнь (кіт. спр. 智人洞, піньінь zhìréndòng) — карставая пячора ў гарах Мулан ў акрузе Чунцзо, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР[1]. У гэтай пячоры, якая адносіцца да ранняга верхняга плейстацэну, былі выяўленыя выкапнёвыя парэшткі, якія належаць, верагодна, анатамічна сучасным людзям з некаторымі рысамі архаічных людзей[1][2].
Выкапнёвыя знаходкі
[правіць | правіць зыходнік]Выкапнёвыя знаходкі былі выяўлены кітайскімі палеантолагамі ў 2007 годзе[1]. Парэшткі былі пакрытыя суцэльным нацёкам і знаходзіліся ў пласце, які першапачаткова быў датаваны часам паміж 113 і 100 тысяч гадоў таму[1]. Пазней больш дакладная датыроўка дала ацэнку каля ад 116 да 106 тысяч гадоў таму[3].
Сярод знаходак былі выяўленыя парэшткі буйных млекакормячых, у тым ліку, арангутанаў, сланоў, тапіры, насарогаў, казліных, аленяў, мядзведзяў, барсукоў і леапардаў[1]. Каля 25 працэнтаў буйных млекакормячых, чые парэшткі знойдзены ў пячоры, да гэтага часу вымерлі[4].
Былі ідэнтыфікаваны тры адзінкі чалавечых парэшткаў: два верхнія маляры (Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2) і пярэдняя частка ніжняй сківіцы (Чжыжэнь-3)[1]. Усе тры фрагменты, верагодна, належалі як мінімум двум розным індывідам; прыналежнасць фрагментаў Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-3 аднаму індывіду малаверагодная[1].
У параўнанні з выкапнямі эпохі верхняга плейстацэну з заходняй Еўразіі, знаходкі Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2 вылучаюцца меншымі памерамі і падобныя на больш позніх гамінідаў, аднак сярод выкапняў усходне-азіяцкага верхняга плейстацэну недастаткова матэрыялу для паўнавартаснага параўнання[4].
Чжыжэнь-3 валодае камбінацыяй архаічных і прасунутых рысаў[1]. Найбольш істотнай асаблівасцю дадзенай знаходкі з'яўляецца наяўнасць падбародачнага выступу[1][2]. З улікам датыроўкі амерыканскі палеантолаг, спецыяліст па эвалюцыі чалавека, Эрык Трынкаус , разглядае дадзеныя знаходкі як парэшткі «найстаражытнейшых сучасных людзей за межамі Афрыкі»[2]. Аднак іншыя даследчыкі скептычна ставяцца да гэтага меркавання, паколькі яно істотна разыходзіцца c агульнапрынятай раней датыроўкай выхаду чалавека з Афрыкі, згодна з якой Homo sapiens з'явіліся ў Паўднёвай Азіі не раней 60 тыс. гадоў таму[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Wu Liu; Chang-Zhu Jin; Ying-Qi Zhang; Yan-Jun Cai; Song Xing; Xiu-Jie Wu; Hai Cheng; R. Lawrence Edwardse; Wen-Shi Pan (Oct 25, 2010). "Human remains from Zhirendong, South China, and modern human emergence in East Asia". PNAS. 107 (45): 19201–19206. doi:10.1073/pnas.1014386107. PMC 2984215. PMID 20974952.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|PMC=
і|pmc=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|PMID=
і|pmid=
specified (даведка) - ↑ а б в Oldest Modern Human Outside of Africa Found . National Geographic (25 кастрычніка 2010). Праверана 24 May 2016.
- ↑ Cai, Yanjun (March 2016). "The age of human remains and associated fauna from Zhiren Cave in Guangxi, southern China". Quaternary International. doi:10.1016/j.quaint.2015.12.088.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка) - ↑ а б в Dennell, Robin (November 2010). "Palaeoanthropology: Early Homo sapiens in China". Nature. 468: 512–513. doi:10.1038/468512a.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|DOI=
і|doi=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|authorlink=
і|author-link=
specified (даведка)