Чорная арыстакратыя
Чорная арыстакратыя (італ.: aristocrazia nera) — італьянскія арыстакратычныя сем’і, звязаныя з Папствам пры Папе Рымскім Піі IX.
Пасля заняцця 20 верасня 1870 года Рыма арміяй Італьянскага каралеўства, Папа Рымскі быў адхілены ад свецкай улады, скасавана Папская вобласць і заняты Папскі палац. Наступныя 59 гадоў Папа Рымскі не пакідаў Ватыкана і сцвярджаў, што ён вязень Ватыкана, каб толькі не прызнаваць уладу італьянскага ўрада. Арыстакраты, якія раней атрымалі свае тытулы ад Святога Прастола, уключаючы старшых членаў папскага двара (тайных камергераў), трымалі дзверы сваіх палацаў закрытымі, у знак смутку па зняволенні Папы Рымскага, таму іх пачалі зваць «чорнай арыстакратыяй».
Пасля заключэння Латэранскіх пагадненняў у 1929 годзе, «чорнай арыстакратыі» далі падвойнае грамадзянства Італіі і Ватыкана. Гэта дазволіла прадстаўнікам «чорнай арыстакратыі» паступаць у Дваранскую гвардыю, дзе раней магла служыць толькі арыстакратыя Папскай вобласці. У 1931 годзе Папа Рымскі Пій XI адмовіў Альфонсу XIII адкрыць магчымасць службы ў Дваранскай гвардыі для арыстакратыі з усіх каталіцкіх краін.
Сярод вядомых чорных арыстакратаў — Эўджэніа Пачэлі (пазней Папа Рымскі Пій XII). Чорная арыстакратыя ўключае сем’і — Тэафілакты, Крэсцэнціі, Палавічыні, Арсіні, Калона, Масіма, Каэтані, Русполі, Борджыа, Пікаламіні, Дэла Роверэ (Лантэ), Кіджы, Банкампаньі, Альдабрандзіні, Баргезэ, Людавізі, Барберыні, Памфілі, Распільёзі, Адэскалькі, Тарлонія і Піньятэлі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Coulombe, Charles A. 2003. Vicars of Christ: A History of the Popes. Citadel Press. ISBN 0-8065-2370-0. p. 415.
- Murphy, Paul I. and Arlington, R. Rene. 1983. La Popessa. New York: Warner Books Inc. ISBN 0-446-51258-3. p. 41.
- Greeley, Andrew M. 1997. White Smoke: A Novel about the Next Papal Conclave. Tor/Forge. ISBN 0-8125-9055-4. p. 64.
- Hatonn, Gyeorgos Ceres. 1993. Relative Connections-Truth And Consequences Vol. III. Las Vegas, Nevada, Phoenix Source Publishers. ISBN 1-56935-020-5 p. 74.
- Segal, Erich. 1993. Acts of Faith. Bantam Books. ISBN 0-553-56070-0. p. 315.