Чорная турма (Баграм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чорная турма (англ.: Black jail) — былы амерыканскі лагер для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці. Аб’ект створаны ў 2002 годзе на авіябазе Баграм  (англ.) ў Афганістане. У адрозненне ад асноўнай часткі баграмскай турмы для інтэрнаваных, «Чорная турма» знаходзілася ў падпарадкаванні Разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны  (англ.) і сіл спецыяльных аперацый  (англ.). Ёсць шматлікія заявы аб жорсткім абыходжанні аховы ўстановы, у тым ліку аб збіцці і пазбаўленні сну і вязняў[1]. Прадстаўнікі праваабарончых і гуманітарных арганізацый на аб’ект не дапускаліся[2][3][4].

Комплекс складаўся з асобных бетонных камер без вокнаў, кожны з якіх асвятляўся адной лямпачкай[2][5][6].

Пра яго існаванне ўпершыню паведаміў журналіст Ананд Гопал, і гэта было пацверджана многімі наступнымі расследаваннямі. Існаванне ўстановы пацвердзіў таксама Чырвоны Крыж[7][8][9]. Аднак улады ЗША адмаўлялі наяўнасць турмы[1].

Хоць у студзені 2009 года прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў загад аб ліквідацыі сакрэтных турмаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення[10], але гэты загад не распаўсюджваўся на «Чорную турму»[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Gopal. America's Secret Afghan Prisons, The Nation (January 28, 2010). Праверана March 12, 2012. Архівавана 13 сакавіка 2012. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 красавіка 2023.
  2. а б в Afghans Detail a Secret Prison Still Operating on a U.S. Base, The New York Times (November 28, 2009).
  3. Afghan Teenagers Claim Abuse at U.S. Military Prison, Common Dreams (November 28, 2009).
  4. Afghan teens allege abuse at U.S. 'black' prison, The Washington Post (November 28, 2009). Праверана November 28, 2009.
  5. Ambinder, Marc. Inside the Secret Interrogation Facility at Bagram, The Atlantic (April 14, 2010). Праверана May 27, 2010.
  6. Soldz, Stephen. The "Black Jail": Obama's Afghan Torture Center and the American Psychological Association, Scoop (May 21, 2010). Праверана May 27, 2010.
  7. Andersson, Hilary. Red Cross confirms 'second jail' at Bagram, Afghanistan, BBC News (May 11, 2010). Праверана May 17, 2010.
  8. Andersson, Hilary. Prisoner on being held in the 'black jail' at Bagram, BBC News (May 11, 2010). Праверана May 17, 2010.
  9. Andersson, Hilary. Afghans 'abused at secret prison' at Bagram airbase, BBC News (April 15, 2010). Праверана September 10, 2012.
  10. Secret prisons: Obama's order to close 'black sites', The Guardian (January 23, 2009). Праверана January 23, 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]