Чорны Вір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорны Вір
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Чорны Вір (Беларусь)
Чорны Вір
Чорны Вір
Чорны Вір (Гомельская вобласць)
Чорны Вір
Чорны Вір
Map

Чорны Вір — возера ў Беларусі, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,5 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»[1].

Водныя назвы Вір (найменей некаторыя з іх), магчыма, перакладаюць папярэднія балцкія гідронімы тыпу назвы правага дзесенскага прытока (ніжэй Чарнігава) Верапета (руск.: Верепето, Верепета)[2], ад літоўскага verpetas «вір; крыніца», verpti «моцна цячы; віраваць»[3].

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Возера старычнага тыпу. Злучана на ўсходзе шырокай пратокай з возерам Шырокае і вузкай пратокай на паўночным захадзе з невялікім безыменным возерам. Мясцовасць градава-ўзгорыстая, часткова пад хмызняком і рэдкалессем.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Я. Станкевіч. Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк, 1990. С. 1217.
  2. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 211.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліст карты N-35-140/ Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)