Чорны квадрат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чорны квадрат
Malewitsch.jpg
Мастак Казімір Малевіч
Тып палатно, алей
Памеры 79,5 × 79,5
Месцазнаходжанне Масква, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя

«Чорны квадрат» (1915) — самая вядомая карціна Казіміра Малевіча.

Карціна прадстаўляе сабой палатно памерам 79,5 на 79,5 сантыметраў. На ім намаляваны чорны квадрат на белым фоне.

Гісторыя карціны[правіць | правіць зыходнік]

Карціна была напісана Малевічам улетку і ўвосень 1915 года [1]. Па сцвярджэнні мастака, ён пісаў яе некалькі месяцаў.

Карціна была выстаўлена на апошняй футурыстычнай выставе «0.10», якая адкрылася ў Пецярбургу 19 снежня 1915 года. Сярод трыццаці дзевяці карцін, выстаўленых Малевічам на самым бачным месцы, у так званым «чырвоным куце», дзе звычайна вешаюць абразы, вісеў «Чорны квадрат».

Пасля Малевіч напісаў некалькі копій «Чорнага квадрата» (паводле некаторых звестак, сем). Пэўна вядома, што ў перыяд з 1915 да пачатку 1930-х гадоў Малевіч стварыў чатыры варыянты «Чорнага Квадрата», якія адрозніваюцца малюнкам, фактурай і колерам. Адзін з «Квадратаў», хоць і датаваны аўтарам 1913-м годам, прынята адносіць да мяжы 1920-х-1930-х гадоў. Ім былі таксама напісаны карціны «Чырвоны квадрат» (у двух асобніках) і «Белы квадрат» («Супрэматычная кампазіцыя» — «Белае на белым») — адзін.

«Квадрат» сыграў сваю ролю ў афармленні пахавання Малевіча ў 1935 годзе. Падчас пахавання на адкрытай платформе грузавіка з малюнкам чорнага квадрата на капоце быў усталяваны супрэматычны саркафаг, а над магілай (блізу вёскі Нямчынаўкі) быў пастаўлены драўляны куб з малюнкам чорнага квадрата. Неўзабаве магіла была знішчана.

Гісторыя напісання карціны з «Квадратам»[правіць | правіць зыходнік]

Па сцвярджэнні самога мастака, «Квадрат» займаў цэнтральнае месца ў яго творчасці. «Я доўгі час не мог ні есці, ні спаць» — казаў Малевіч, — «і сам не разумеў, што такое зрабіў».

Існуе версія, што на з'яўленне «Квадрата» паўплывала смерць ад тыфу адзінага сына Малевіча, Анатоля, у кастрычніку 1915 года.

Іншая версія складаецца ў тым, што карціна была напісана пазней, да выстаўкі — паколькі велізарную залу трэба было чымсьці запоўніць. Гэта інтэрпрэтацыя заснавана на лісце Малевічу аднаго з арганізатараў выстаўкі:

" Трэба пісаць цяпер шмат. Памяшканне вельмі вялікае, і калі мы, 10 чалавек, напішам карцін 25, то гэта будзе толькі-толькі[1]. "

Інтэрпрэтацыі[правіць | правіць зыходнік]

Непасрэдная рэакцыя крытыкі[правіць | правіць зыходнік]

«Правая» мастацкая крытыка ўспрыняла «Чорны квадрат» як антыхрысціянскі жэст. Найбуйнейшы на той момант мастацкі крытык, заснавальнік аб'яднання «Свет Мастацтва» Аляксандр Бенуа напісаў адразу пасля выстаўкі:

" Несумнеўна, гэта і ёсць той абраз, які спадары футурысты ставяць наўзамен мадонны. "

«Левая» крытыка зразумела «Квадрат» гэтак жа, але рэагавала на гэта захоплена. Вядома, што Міхаіл Гершэнзон трымаў адну з копій «Квадрата» у сябе ў кабінеце над сталом.

Інтэрпрэтацыі аўтара[правіць | правіць зыходнік]

Сам Казімір Малевіч у сваіх лекцыях аб мастацтве зваў «Квадрат» «Царскім Немаўлём», тым самым збліжаючы «Квадрат» з малюнкам Хрыста.

У віцебскі перыяд творчасці інтэрпрэтацыя «Квадрата» змянілася. У лістку УНАВМА № 1, які выйшаў у Віцебску 20 лістапада 1920 года, гаварылася:

" Зрынванне старога свету мастацтва і будзе вычарчана на вашых далонях. Насіце чорны квадрат як знак сусветнай эканоміі. "

Пазнейшыя інтэрпрэтацыі «Квадрата»[правіць | правіць зыходнік]

У наступны час некаторыя даследчыкі звязвалі «Квадрат» з яўрэйскімі матывамі ў творчасці Малевіча.

Леанід Каціс у працы Ідэалогія віцебскага Уновісу, Іерусалімскі Храм і Талмуд узводзіць «Чорны квадрат» да тфілін:

" Задамо сабе пытанне: «Што мог значыць выраз «чорны квадрат на чорным фоне», «чорны квадрат на белым фоне» і г.д. для маладых віцебскіх мастакоў-яўрэяў, якія пражылі ўсё сваё жыццё ў яўрэйскай правінцыі? Як павінны былі яны ўспрымаць гэты прадмет (і ці прадмет гэта?), калі самі яны пісалі: «Насіце чорны квадрат…»?

Прынамсі не менш за 5 разоў на тыдзень бачылі яны, калі не выкарыстоўвалі самі, менавіта прадмет, які ўяўляе сабой «чорны куб на чорным квадратным фоне». Гэта тфілін — рытуальны прадмет, што апранаўся юдэямі пры малітве. Зразумела, што чорны куб на чорным фоне і дасць нам шуканы «чорны квадрат на чорным фоне».

"

Той жа аўтар фіксуе факт нашэння «чорных квадратаў» некаторымі ўдзельнікамі супрэматысцкага руху.

«Квадрат» часам супрацьпастаўляюць т.зв. «беламу цмоку», чыстаму лісту без малюнка, што меў сімвалічнае значэнне ў даасізме.

«Чорны квадрат» у літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Пялевін у сваім рамане «Святая Кніга Пярэваратня» піша ад асобы галоўнай гераіні:

" ...Я люта ірванулася да чорнага квадрата волі, у якім ужо гарэлі першыя зоркі. "

Апошнія экспазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

На выставе 2004 года ў варшаўскай галерэі «Захента» «Варшава — Масква, 1900—2000», дзе выстаўляліся больш за 300 карцін, скульптур, усталёвак (у прыватнасці, шмат карцін расійскага авангарду) «Квадрат» з Траццякоўскай галерэі быў прадстаўлены ў якасці цэнтральнага экспаната выстаўкі. Пры гэтым ён быў вывешаны ў «чырвоным куце», як на выставе «0.10».

У 2005 годзе на выставе графікі сучасных мастакоў з краін Цэнтральнай Еўропы «Сэнс жыцця — сэнс мастацтва» (у Расіі была прадстаўлена ў Траццякоўскай галерэі з 8 лістапада4 снежня) экспанаваўся малюнак славенскай арт-групы «IRWIN» — «Тры абразы», дзе чорны квадрат Малевіча вісіць у чырвоным куце. Той жа чорны квадрат з'яўляецца ў малюнках Эрыка Булатава і Леаніда Сокава.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Японская архітэктура

Ёсць меркаванне, што Казімір Малевіч усяго толькі запазычыў захапленне аскетычнымі элементамі японскай культуры (гл. ілюстрацыю), а потым проста адаптаваў (партаваў) яго прапаганду для савецкай культуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]