Чортаў камень Шкленікоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чортаў камень Шкленікоўскі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьМінская вобласць Мядзельскі раён
Найбліжэйшы горад Мядзел
Плошча 14 м²
physical
Чортаў камень Шкленікоўскі
Чортаў камень Шкленікоўскі
physical
Чортаў камень Шкленікоўскі
Чортаў камень Шкленікоўскі

«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Размешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад аг. Сваткі, у 1 км на поўдзень ад в. Шкленікова.

Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².

Паданне[правіць | правіць зыходнік]

Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданню:

«быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзенне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на спіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасля чаго яго ніхто больш не бачыў[2]."

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]