Чубатка прамежкавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чубатка прамежкавая
Corydalis intermedia1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corydalis intermedia (L.) Merat, 1812

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  54425
EOL  5473482
IPNI  672295-1
TPL  kew-2738863

Чубатка прамежкавая[3] (Corydalis intermedia) — кветкавая расліна падсямейства дымніцавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 8-15 см з шчыльным шарападобным клубнем. Каля асновы сцябла — лускападобны ліст. Верхняе лісце доўгачаранковае, двойчы-, тройчырассечанае; сегменты на доўгіх, а зваротна-яйкападобна-клінападобныя долі на кароткіх чаранках. Кветкі з кароткім (да 15 мм) фіялетава-ружовым вяночкам, сабраны ў малакветкавую сціснутую гронку, паніклую да цвіцення і пры пладах. Прыкветнікі суцэльнакрайнія, зваротна-яйкападобныя. Шпорка прамая або злёгку загнутая; кветаножкі ў 3-6 разоў карацейшыя за плод. Плод — каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від, знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах па-за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя лясы і хмызнякі на добра гумусаваных карбанатных глебах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Эфемероід. Цвіце ў красавіку-траўні, пладаносіць у траўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5