Перайсці да зместу

Чуйскі стэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чуйскі стэп
руск.: Чуйская степь
Каардынаты: 49°55′ пн. ш. 88°30′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Рэспубліка Алтай
Вышыня над узроўнем мора 1750—2200 м
Працягласць з поўначы на поўдзень 30—40 км
Працягласць з захаду на ўсход каля 70 км
Рэкі Чуя, Кызылўын, Юстыт, Чаганузун
physical
Чуйскі стэп
Чуйскі стэп
physical
Чуйскі стэп
Чуйскі стэп
Катэгорыя на Вікісховішчы

Чу́йскі стэп[1] (руск.: Чуйская степь) — міжгорная катлавіна ў Рэспубліцы Алтай, на паўднёвым усходзе Алтая, у верхнім цячэнні ракі Чуя.

Даўжыня катлавіны каля 70 км, шырыня 30—40[2] км. Вышыні 1750—2200 м. З усіх бакоў Чуйскі стэп абмежаваны горнымі хрыбтамі: Курайскім (з поўначы), Паўднёва-Чуйскім і Паўночна-Чуйскім (на захадзе), Сайлюгем (на поўдні) і хрыбтом Чыхачова (на ўсходзе). Катлавіна складзена з ледавіковых і азёрна-рачных адкладаў. Пераважае паўпустынная расліннасць.

Праз катлавіну пралягае Чуйскі тракт (федэральная аўтамабільная дарога Р256).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Чуйская степь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
Панарама Чуйскага стэпу