Перайсці да зместу

Чуўк (астравы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чуўк
англ. Chuuk
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Агульная плошча99,87 км²
Найвышэйшы пункт443 м
Насельніцтва40 465 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва405,18 чал./км²
Размяшчэнне
07°26′ пн. ш. 151°51′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чуўк (астравы) (Ціхі акіян)
Чуўк
Чуўк
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Чуўк (англ.: Chuuk) — архіпелаг у складзе Каралінскіх астравоў. Да 1990 г. меў афіцыйную назву астравы Трук. Уваходзіць у склад дзяржавы Федэратыўныя Штаты Мікранезіі. Плошча сушы — 99,87 км², разам з лагунай — 2131,34 км².

Астравы былі населены каля 2 тысячагоддзяў таму. Да прыходу еўрапейцаў тут жыў мікранезійскі народ чуўк. На яго мове назва астравоў значыла «гара».

У XVI ст. астравы былі адкрыты іспанцамі, аднак ніякіх захадаў да іх каланізацыі яны не рабілі да 1885 г., калі было абвешчана аб анэксіі Каралінскіх астравоў. У 1899 г. Чуўк былі пераўтвораны ў калонію Германіі, а ў 19141944 гг. заняты Японіяй. Пасля II Сусветнай вайны мандат ААН на кіраванне астравамі і ўсёй Мікранезіяй як падапечнай тэрыторыяй атрымалі ЗША.

У 1986 г. астравы ўвайшлі ў штат Чуўк у складзе Федэратыўных Штатаў Мікранезіі.

Архіпелаг мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне і фактычна ўяўляе сабой вялізарны атол, які ўключае 11 асноўных і 46 дробных астравоў. Плошча сушы — 99,87 км, разам з лагунай — 2131,34 км. Сталых наземных вадацёкаў амаль няма.

Клімат экватарыяльны. На працягу года сярэдняя тэмпература амаль не змяняецца і складае 30 — 31° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 3561 мм.

Раслінны і жывёльны свет значна зменены чалавекам. Пераважаюць культурныя насаджэнні какосавай пальмы, хлебнага дрэва, бананаў і інш. Часткова захаваліся мангравыя лясы. Шмат марскіх птушак.

Насельніцтва — 40465 чал., у асноўным чуўк. Жывуць таксама выхадцы з ЗША, Філіпін і іншых краін.