Чырвоная гніль каранёў
Выгляд
Чырвоная гніль каранёў[1], ці Рызактаніёз[1] — грыбковае захворванне буракоў і морквы, выкліканае грыбам Helicobasidium brebissonii = Гелікабазідый пурпуровы (Helicobasidium purpureum) = Rhizoctonia crocorum (анаморф). Хвароба адносіцца да групы рызактаніёзаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Часцей развіваецца ў вільготныя і цёплыя гады, асабліва на пераўвільготненых глебах. Паверхневыя тканкі кораня пакрываюцца чырвона-фіялетавай грыбніцай, лісце завядае і загнівае, карані гніюць. Грыб зімуе ў глебе ў форме склероцыяў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шуканаў А. С. Гнілі буракоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.