Перайсці да зместу

Чырвоная страла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоная страла

«Чырвоная страла» (руск.: «Кра́сная стрела́») — хуткі фірменны цягнік № 001А / 002А Паўночна-Заходняга філіяла ААТ «Федэральная пасажырская кампанія», які курсіруе па маршруце Санкт-Пецярбург — Масква — Санкт-Пецярбург. Гістарычна першы фірменны цягнік у СССР і Расіі.

Цягнік курсіраваў з 10 чэрвеня 1931 года, сярэдняя хуткасць першага рэйса склала 69,8 км/г, а час у дарозе — 9 гадзін 45 хвілін. На перыяд Вялікай Айчыннай вайны рэйсы былі спыненыя, 24 чэрвеня 1941 года цягнік быў пастаўлены на захоўванне ў дэпо. Першы рэйс пасля прарыву блакады Ленінграда, па афіцыйных дадзеных, быў адпраўлены 20 сакавіка 1944 года. У склад цягніка была ўключана платформа з зенітнай устаноўкай.

Спачатку вагоны былі выфарбаваныя ў сіні колер. Затым у 1962 годзе быў прыняты сучасны цёмна-чырвоны варыянт размалёўкі. У складзе «Чырвонай стралы» ўпершыню ў гісторыі савецкіх чыгунак быў запушчаны вагон СВ. У 1960-я гады цягнік быў паскораны да 8 гадзін 30 хвілін пасля адмены прыпынкаў у Малой Вішэры, Акулаўцы і Калініне. Адзіным прамежкавым прыпынкам, на якім спыняўся цягнік для змены лакаматыўнай брыгады была станцыя Балагое-Маскоўскае.

З 1965 года пры адпраўленні «Чырвонай стралы» з Маскоўскага вакзала Ленінграда па вакзальным радыё транслюецца «Гімн вялікаму гораду» Р. М. Гліэра. З Масквы з 1996 года цягнік адпраўляецца пад песню «Масква» Алега Газманава (з 2011 года гэтая ж песня гучыць перад адпраўленнем з Масквы асобных рэйсаў «Сапсана»).

У 1976 годзе быў уведзены другі рэйс «Чырвонай стралы» (штоночна адпраўленнем на 4 хвіліны пазней першага — 23:59). Зараз гэты цягнік носіць назву «Экспрэс». У залежнасці ад штогадовых графікаў, інтэрвал руху паміж імі складае ад 4 да 24 хвілін.

З мая 2002 года пасля адмены прыпынку ў Балагім цягнік ідзе без прыпынкаў — час у дарозе скарочаны да 8 гадзін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1