Перайсці да зместу

Ноўка (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ноўка
55°28′53″ пн. ш. 28°49′52″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Паштовыя індэксы 211405
Map

Ноўка — мясцовасць ва ўсходняй частцы Полацка.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовасць размешчана на правым беразе Заходняй Дзвіны ва ўсходняй частцы горада пры ўездзе ў Полацк з боку Віцебска. Асноўнай транспратнай магістраллю з'яўляецца вуліца Гагарына, якая перасякае амаль усю мясцовасць з захаду на ўсход.

З поўдня натуральнай мяжою мясцовасці з'яўляецца рака Заходняя Дзвіна. На паўночным захадзе Ноўка мяжуе з яшчэ адной полацкай мясцовасцю — Грамы. На паўднёвым усходзе за мяжой горада пачынаецца тэрыторыя вёскі Струнне, на ўсходзе — вёскі Салонікі, на паўночным усходзе — вёскі Багатырская.

Забудова мясцовасці пераважна сядзібнага тыпу, малапавярховая, у сваёй масе драўляная. На тэрыторыі мясцовасці маецца некалькі прамысловых аб'ектаў, школа, бальніца і інш.

Сацыяльныя аб'екты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Полацкая гарадская бальніца № 1
  • Полацкі кнсервавы завод
  • Паліклініка № 2
  • Школа № 13
  • Царква Святога Панцеляймона
  • Чырвоныя могілкі