Абзац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чырвоны радок)

Абза́ц (ням.: Absatz — уступ) — фрагмент звязнага тэксту, які складаецца з адной або некалькіх фраз (сказаў) і характарызуецца адзінствам і адноснай завершанасцю зместу.

Таксама абзацам называецца водступ управа ў пачатку першага радка з мэтай аддзялення адной часткі тэксту ад другой, чырвоны радок. Абзац афармляе пачатак новай думкі і сігналізуе пра заканчэнне папярэдняй.

Асноўная функцыя абзаца — графічнае вылучэнне, афармленне кампазіцыйна-сінтаксічных адзінак тэксту. Падзел на абзацы залежыць ад аўтарскай задумы, манеры выкладу матэрыялу, важнасці інфармацыі ў межах тэксту.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]